Ірына Казуліна
Ірына Казуліна | |
| Род дзейнасьці | грамадзкая дзяячка |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 19 кастрычніка 1959 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 23 лютага 2008 (48 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навукоўца |
Іры́на Казу́ліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадзкі дзеяч, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.
Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Скончыла Міжнародную школу бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ (цяпер Інстытут бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ). Пасьля працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.
Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.
Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 году на 49-м годзе жыцьця[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анлайн-канфэрэнцыя з Ірынай Казулінай (14.07.2006)
- Інтэрвію Ірыны Казулінай на YouTube (пачатак 2008 г.)