Эдуард Гарачы
Эдуард Гарачы | |
Эдуард Мікалаевіч Гарачы | |
Дата нараджэньня | 19 кастрычніка 1936 (88 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1958 — дасюль |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0329739 |
Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936, Менск[1]) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995).
З 1941 да 1945 з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 вярнуўся на радзіму. У 1954 скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Менску.
У 1958 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Арыштаваны 25 студзеня 1962 у будынку тэатра. Паводле дадзеных сьледзтва, з 1957 чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Ўліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лягераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасьць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].
Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікаўскі) канцлягер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лягерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 9 сьнежня 1983.
З красавіка 1964 да жніўня 1965 працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 пэдагог Народнага тэатра палаца культуры Менскага трактарнага завода. З 1966 году працуе ў нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага. У 1995 прысвоена званьне Заслужанага артыста Беларусі.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
- 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
- 1973 — Кортик — бацька Генкі
- 1974 — Неоткрытые острова — летэнант міліцыі
- 1974 — Сергеев ищет Сергеева
- 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
- 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
- 1976 — Венок сонетов
- 1976—1978 — Время выбрало нас
- 1978 — Антонина Брагина
- 1978 — Встреча в конце зимы
- 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
- 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
- 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
- 1980—1988 — Государственная граница — растрэляны эмігрант
- 1981 — Затишье — стараста
- 1981—1984 — Полесская хроника — Харчаў, чакіст
- 1981 — Раськіданнае гняздо
- 1982 — Апейка
- 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
- 1985 — Друзей не выбирают
- 1988 — Мудрамер — супрацоўнік выліковай лябараторыі
- 1989 — Яго батальён — Дзянішчык, стары куляметчык
- 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
- 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
- 1994 — Заколдованные — самагоншчык
- 1994 — Эпілёг — Іван Андрэівіч, вядомы пісьменьнік
- 1995 — Сын за отца
- 1998 — Убить лицедея
- 2007 — Сынок
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Слоўнік Маракова(недаступная спасылка)
- ^ Слоўнік Маракова Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі