Джон Ле Карэ
| Джон Ле Карэ | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 19 кастрычніка 1931[1][2][3][…] |
| Памёр | 12 сьнежня 2020[6][7][5] (89 гадоў) |
| Бацькі | Olive Moore Cornwell[d] |
| Сужэнец | Ann Sharp[d][9] і Valerie Eustace[d][9] |
| Дзеці | Nick Harkaway[d] і Simon Cornwell[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | навэліст, сцэнарыст, кінапрадусар, актор, шпіён, пісьменьнік |
| Гады творчасьці | з 1961 |
| Жанр | дэтэктыў[d][10] і шпіёнскі твор[d] |
| Мова | нямецкая[11], француская мова і ангельская[12][13] |
| Узнагароды | мэмарыяльная прэмія Джэймза Тэйта Блэка[d] (1977) The Grand Master[d] (1984) прэмія Самэрсэта Моэма[d] (1964) прэмія Мартына Бэка[d] (1986) Дыямэнтавы кінжал Карцье[d] (1988) прэмія Гелмэрыха[d] (1990) Dagger of Daggers[d] (2005)
|
| Подпіс | |
| http://www.johnlecarre.com/ | |
Джон Ле Карэ́ (па-ангельску: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[14], па-ангельску: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія — 12 сьнежня 2020, Труро[15]) — ангельскі пісьменьнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моваў[16]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваныя.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарду, ужо ва ўнівэрсытэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контравыведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контравыведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную выведку Мі-6, працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём ў Заходняй Нямеччыне.
Пачаў пісаць раманы аб працы выведкі ў часы халоднай вайны; пасьля таго, як да іх прыйшоў посьпех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Расейскі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.
Творы Ле Карэ вылучае адсутнасьць у іх супэргерояў, складаныя псыхалягічныя лініі, бездакорная ангельская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналёгіі спэцслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасьля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ On This Day
- ↑ John Le Carré // filmportal.de — 2005.
- ↑ John le Carré // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/features/the-blaggers-guide-tojohn-le-carre-2254065.html
- 1 2 Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ John le Carré, author of Tinker Tailor Soldier Spy, dies aged 89 (анг.) — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322; 0261-3077
- ↑ ціўт — 2006.
- ↑ Espionage writer John Le Carre dies aged 89 after short illness
- 1 2 https://www.telegraph.co.uk/news/newstopics/mandrake/5446015/John-le-Carre-pays-tribute-to-his-first-love.html
- ↑ http://www.theguardian.com/books/2011/mar/30/john-le-carre-booker-honour
- ↑ https://www.theguardian.com/education/2017/jul/02/why-we-should-learn-german-john-le-carre
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Le Carré, John, 1931-2020 // CONOR.SI
- ↑ Краткая литературная энциклопедия, Масква, 1962—1978.
- ↑ Памёр брытанскі пісьменьнік Джон Ле Карэ, Радыё Свабода, 14-12-2020
- ↑ International puiblications (архіў ад 16 ліпеня 2009 году) (анг.)
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Памерлі 12 сьнежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Ангельшчыне
- Ляўрэаты Мэмарыяльнай прэміі Джэймза Тэйта Блэка
- Брытанскія літаратары
- Ангельскія літаратары
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі
- Аўтары дэтэктыўнай прозы
- Выпускнікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19