Перайсьці да зьместу

Сяргей Малафееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Малафееў.

Сяргей Георгіевіч Малафееў (1901, Вільня[1] — 12 красавіка 1969, Пэнлей, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, доктар.

Зь сям’і расейскага службоўца[1]. Вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу. Старшыня БСС у 1922—1923 гадох[2].

З 1933 — дырэктар павятовага шпіталя ў Сьвянцянах, працаваў як хірург.

У кастрычніку 1939 арыштаваны ў Вільні савецкімі ўладамі, трапіў у лягер пад Архангельск, дзе працаваў пры вырубцы лесу. Здолеў патрапіць трапіў у Армію ген. Андэрса. Ваяваў пад Табрукам.

У 1947 трапіў у Вялікабрытанію, у польскі шпіталь у Пэнлей. Працаваў там асыстэнтам хірурга і лекарам на арыентальных параходах. Адыйшоў ад беларускага руху[3].

  1. ^ а б Леанід Маракоў Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі 1920-1960: энцыклапедычны даведнік. Медысонт, 2010
  2. ^ Лена Казлоўская. Быў у нас такі дохтар…(недаступная спасылка) // Czasopis Nr 03/09
  3. ^ «Беларус» №555