Шарль Мэсье
Шарль Мэсье | |
па-француску: Charles Messier | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 26 чэрвеня 1730[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 красавіка 1817[1][3][5][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | астраном |
Навуковая сфэра | астраномія |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Шарль Мэсье (па-француску: Charles Messier, 26 чэрвеня 1730, Баданвілер, Францыя — 12 красавіка 1817, Парыж, Францыя) — францускі астраном, чалец Парыскай акадэміі навук з 1770 году. Мэсье сыстэматычна вёў пошукі новых камэтаў. У 1763—1802 гады ён адкрыў 13 камэтаў, у тым ліку кароткапэрыядычную камэту D/1770 L1, старое абазначэньне якой ёсьць 1770 I, названую пазьней імем расейскага навукоўца Андрэя Лекселя[6]. Ён таксама склаў каталёг туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які атрымаў назву ад імя астранома. Першае выданьне каталёгу выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб’ектаў. Другое выданьне каталёгу, якое пабачыла сьвет у 1781 годзе, утрымлівала 103 аб’екты. Сучасная ягоная вэрсія зьмяшчае 110 аб’ектаў, зь якіх больш за 60 былі адкрыты самім Мэсье.
У гонар Мэсье названы кратэр на Месяцы ў Моры Багацьця й астэроід 7359 Мэсье.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Charles Messier // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Charles Messier // Roglo — 1997.
- ^ а б Мессье Шарль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Pas L. v. Charles Messier // Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Maik Meyer. Catalog of comet discoveries Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шарль Мэсье — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аматарскія фатаздымкі аб’ектаў Мэсье
- Маратон Мэсье. Паспрабуйце знайсьці як мага больш аб’ектаў Мэсье за адну ноч
- Табліца аб’ектаў Мэсье
- Шарль Мэсье на findagrave.com
- Тлумачэньне каталёгу Мэсье
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1817 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пэр-Ляшэз
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Францускія астраномы
- Чальцы Францускай акадэміі навук
- Асобы, у гонар якіх названы кратэр на Месяцы
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід