Камэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Камэта Гэйла-Бопа
Экліптычная арбіта камэты

Камэ́та — малое нябеснае цела якое рухаецца па эліптычнай ці парабалічнай арбіце вакол Сонца. Камэта характарызуюцца дастаткова моцным зьмяненьнем выгляду пры набліжэньні да Сонца. Яна збудавана зь ядра і мглістай абалонкі, якая таксама складае і хвост. Ядро складаецца з сумесі пылу, дробных скальных абломкаў і лёда, замёрзлага дыяксіду вугляроду, аміяку і мэтану. Падчас збліжэньня з Сонцам, зь ядра камэты пачынае выпарацца газ з пылам, якія ўтвараюць адзін ці некалькі хвастоў. Газавы і пылавы хвост камэты не супадаюць з-за таго, што газавы хвост заўсёды павернуты ў бок супрацьлеглы ад Сонца, гэта тлумачыцца ўзьдзеяньнем сонечнага ветру, які «вее» заўсёды ад Сонца, а пылавы хвост складаецца зь вельмі дробных кавалкаў скальных парод таму сонечны вецер ня можа на іх значна ўзьдзейнічаць і зьмяніць кірунак палёту. З-за гэтага хвост паступова пашыраецца аддаляючыся ад камэты. Камэты, аддаленыя ад Сонца, маюць выгляд туманных аб’ектаў, якія слаба сьвецяцца. Яны выглядаюць як размытыя дыскі, якія маюць згушчэньне ў цэнтры[1].

Паходжаньне камэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для навукоўцаў дазнаньне паходжаньня камэт зьяўляецца ключом да дазнаньня паходжаньня ўсёй Сонечнай сыстэмы. Камэты разам з астэроідамі належаць да самых малых цел Сонечнай сыстэмы. Іх арбіты найбольш падвержаны зьменам, таму што камэты часта праходзяць каля вялікіх плянэт і трапляюць пад узьдзеяньне іх гравітацыйных палёў. Лічыцца, што ў адлегласьці каля 1 сьветлавога года ад Сонца знаходзіцца воблака Оорта. Гэта зборнік малых цел — менавіта камэт і астэроідаў, якія ў вялікай колькасьці круцяцца вакол Сонца. Калі-некалі некаторыя з іх трапляюць унутр Сонечнай сыстэмы. Калі яны набліжаюцца да Сонца, праяўляецца іх камэтная прырода – зьяўляецца хвост і кома. Мажліва, гэта камэта зьявіцца толькі адзін раз, яле, так сама, пад узьдзеяньнем гравітацыйных палёў яна можа застацца і пачне абарачацца вакол Сонца па іншай, блізкай, выцягнутай арбіце. На такіх камэт можна далічыць камэту Галея ці Энке. З астранамічнага пункту гледжаньня камэты, якія абарачаюцца блізка каля Сонца, маюць кароткае жыцьцё. Кожны яе праход праз пэрыгелій азначае значную страту масы. Такіх візытаў да Сонца можа быць многа — камэта кожны раз зьмяншаецца і губляе ўсё больш матэрыялу зь якога складаецца. Калі Зямля праходзіць праз арбіту якой-небудзь камэты, здараецца што на яе падаюць невялікія кавалкі, што вызывае мэтэорны дождж.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кометы // Большая астрономическая энциклопедия. — М.: Эксмо, 2008. — С. 246. — ISBN 978-5-699-24877-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Камэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў