Перайсьці да зьместу

Грант Голт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грант Голт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1][2][3] (44 гады)
Рост 183 см
Вага 94 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Ўокінгтан[d]
1999—2001 Галіфакс Таўн[d] 6 (0)
1999 Бараў[d]
2001 Гаўкан Юнайтэд[d] 17 (12)
2001—2003 Бараў[d] 59 (31)
2001 Бараў[d] 10 (4)
2001 Сарэнта[d]
2003—2004 Шэфілд Ўэнздэй 24 (3)
2004—2006 Рочдэйл[d] 75 (34)
2006—2008 Нотынггэм Форэст 96 (21)
2008 Блэкпул 4 (0)
2008—2009 Шрусбэры Таўн[d] 43 (20)
2009—2013 Норыдж Сіці 154 (68)
2013—2016 Ўіган Атлетык 20 (3)
2014 Астан Віла 10 (1)
2014 Гадэрсьфілд Таўн 15 (2)
2015—2016 Ўулвэргэмптан 4 (0)
2016 Рочдэйл[d] 14 (2)
2016—2017 Гібэрніян 30 (5)
2017 King's Lynn Town F.C.[d] 3 (1)
2017—2018 Бараў[d] 24 (0)
2020—2022 Wroxham F.C.[d] 3 (1)

Грант Голт (па-ангельску: Grant Holt; нар. 12 красавіка 1981 году, Карлайл, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Выступаў за шэраг паўпрафэсійных і прафэсійных клюбаў, у тым ліку за «Нотынггэм Форэст», за які правёў каля 100 матчаў. У 2009 годзе перайшоў у «Норыдж Сіці». У сэзоне 2009—2010 гадоў быў абраны найлепшым гульцом сэзону ў клюбе, забіўшы 30 галоў у 44 матчах[4]. У сэзоне 2010—2011 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам «Норыджу» й дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.

У пачатку кар’еры выступаў за ангельскія клюбы «Ўокінгтан», «Галіфакс Таўн», «Бараў», а таксама за сынгапурскі «Сэнканг Марын». У 2003 годзе перайшоў у «Шэфілд Ўэнздэй», за які правёў 30 матчаў, у палове зь якіх выходзіў на на замену, і забіў толькі чатыры галы. Праз год ён перайшоў у «Рочдэйл», за які выступаў два сэзоны, згуляўшы 83 матчы й забіўшы 42 галы. Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу клюбаў, і ў студзені 2006 году ён перайшоў у «Нотынггэм Форэст» за 300 тысячаў фунтаў стэрлінгаў[5].

24 ліпеня 2009 году Голт перайшоў у «Норыдж Сіці», сума трансфэру склала, паводле некаторых дадзеных, 400 тысячаў фунтаў[6]. Голт падпісаў з «канаркамі» трохгадовы кантракт з магчымасьцю ягонаа падаўжэньня яшчэ на год.

Дэбют Голта за «Норыдж» адбыўся 8 жніўня 2009 году ў матчы супраць «Калчэстэра Юнайтэд», у якім «канаркі» былі разгромленыя зь лікам 7:1[7]. 11 жніўня Голт забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Ёвіл Таўн» у першым раўндзе Кубка Футбольнай лігі, у якім у выніку зрабіў хет-трык[8]. 22 жніўня 2009 году забіў свой першы гол у лізе за «канарак» ў матчы супраць «Ўікам Ўандэрэрз». Пачынаючы з гэтага матчу, новы трэнэр «Норыджа» Пол Ламбэрт прызначыў Голта капітанам каманды. У кастрычніку 2009 году быў прызнаны «гульцом месяца» ў Першай футбольнай лізе, калі ён забіў пяць галоў у пяці матчах. 26 сьнежня ў матчы супраць «Мілўолу» ён забіў свой 20-й гол у сэзоне[9]. Сэзон 2009—2010 гадоў Голт скончыў з 30 галамі ў 44 матчах ва ўсіх турнірах, атрымаўшы прыз лепшаму гульцу клюбу ў сэзоне.

Голт быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Чэмпіянату Футбольнай лігі сэзона 2010—2011 гадоў, але ўзнагарода ў выніку дасталася Адэлю Таарабту[10]. У гэтым сэзоне ён ізноў быў прызнаны найлепшым гульцом «Норыдж Сіці».

8 ліпеня 2013 году Голт далучыўся да «Ўіган Атлетык», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт за неназваную суму. Трансфэр, як мяркуецца, склаў 2 млн фунтаў стэрлінгаў[11]. У сваім дэбютным матчы 3 жніўня ён адразу забіў гол, гуляючы супраць «Барнсьлі». Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «латэкс».

14 студзеня 2014 году Голт далучыўся да клюбу «Астан Віла» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў[12].

  1. ^ а б в Grant Holt // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Grant Holt // FBref (анг.)
  3. ^ а б в Grant Holt // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Leading Scorers. Football365.com
  5. ^ Forest snap up Dale striker Holt. BBC Sport
  6. ^ Norwich Sign Holt from Shrewsbury. BBC Sport
  7. ^ Norwich 1–7 Colchester. BBC Sport
  8. ^ Yeovil 0–4 Norwich. BBC
  9. ^ Norwich 2–0 Millwall. millwallfc.co.uk
  10. ^ Final shortlists revealed. The Football League
  11. ^ "Grant Holt: Wigan Athletic sign Norwich striker on three-year deal". BBC Sport.
  12. ^ Holt hoping to boost Villa after completing loan move. Aston Villa FC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]