Алесь Масарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Масарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 красавіка 1938(1938-04-12)
Ходараў, Гіжэнскі сельсавет, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 23 верасьня 2019(2019-09-23) (81 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і перакладнік

Алесь Масарэнка (Аляксандар Герасімавіч Масарэнка; 12 красавіка 1938, Ходараў, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 23 верасьня 2019) — беларускі празаік і перакладчык .

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Целяшоўскай сярэдняй школы (1956) працаваў інструктарам Прапойскага райкаму камсамола, у 1957—1960 гг. служыў у Савецкім войску. У 1960 годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, з трэцяга курса перавёўся на вячэрняе аддзяленьне і да заканчэньня ВНУ (1966) працаваў выхавацелем у школе-інтэрнаце № 13 у Менску.

Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела газэты «Чырвоная змена», інструктарам па прамысловым адлове рачнога бабра Літоўскага заацэнтру, літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Полымя», у геадэзічнай экспэдыцыі Забайкальля рабочым I разраду. З 1977 году — рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», з 1978 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг. — загадчык аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1989 г. — літкансультант літаб’яднаньня «Крыніцы» пры штотыднёвіку «Чырвоная змена», у 1992—1998 гг. — галоўны рэдактар часопіса маладых літаратараў «Першацвет».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную працу пачаў зь вершаў. З апавяданьнямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1962 годзе. Аўтар аповесьці «На бабровых тонях» (1971), зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Журавіны пад сьнегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), рамана «Баргузінскае лета» (1982). Пераклаў на беларускую мову аповесьць бурацкага пісьменьніка Барадзія Мунгонава «Чорны вецер» (1973).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Масарэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]