Эўрапейскае радыё для Беларусі
Эўрарадыё | |
Эўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Фармат | музычна-навінавы |
Музычны фармат | маладзёвы |
Частасьць | МГэрц: 98,1 (Горадня), 99,2 (Берасьце), 103,8 (Ашмяны) |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Захад Беларусі |
Пачатак працы | 6 лютага 2006 (18 гадоў таму) |
Доля | 7,1% слухачоў (2007)[1] |
Заснавальнік | Беларуская асацыяцыя журналістаў |
Уласьнік | Эўрапейскі Зьвяз |
Кіраўнікі | Зьміцер Новікаў |
Сайт | euroradio.fm |
euroradio | |
euroradio.fm | |
Вконтакте | euroradio |
YouTube | EuroradioVIDEO |
Он-лайн-трансьляцыя | stream.euroradio.fm |
Эўрарадыё (ЭРБ) — беларускамоўная некамэрцыйная радыёстанцыя, закладзеная ў верасьні 2005 году ў Варшаве сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія раней працавалі на менскім Радыё 101,2, зачыненым у 1996 г., Радыё «Свабода», Польскім радыё і Радыё «Рацыя», пры дапамозе няўрадавых арганізацыяў Польшчы, Летувы й Чэхіі.
Прэзэнтуе музыку, навіны й перадачы з 26 лютага 2006 году на FM і ўльтракароткіх хвалях, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт[2]. Кіраўніцтва Эўрарадыё ў 2022 годзе: старшыня ўправы Зьміцер Новікаў, галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў, рэдактар этэру Зьміцер Лукашук, рэдактарка спэцпраектаў Марыя Калесьнікава і музычны рэдактар Слава Корань. Рэдакцыя месьцілася ў Ленінскім раёне Менску па вуліцы К. Маркса, д. 15[3]. У Сеціве выпускалі перадачу «Ідэя Х» у панядзелак і чацьвер апоўдні пра народную ідэю. Штодня 2 навіновыя перадачы «Пэтарда» і «Эўразум» выходзілі а 6:00 і 23:05 на хвалі 98,1 мэгагэрц у Беластоку (Падляскае ваяводзтва) і Горадні, а таксама на хвалі 99,2 Мгэрц у Белай (Люблінскае вяводзтва) і Берасьці. Сярод іншага, перадача «Эўразум» выходзіла а 22:00 на хвалі 103,8 Мгэрц у Астраўцы і Ашмянах (Гарадзенская вобласьць)[4].
Накіраванасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аснову кругласутачнага вяшчаньня складае сучасная рок-музыка. Таксама этэр напаўняюць навіны, уласныя рэпартажы, забаўляльныя і аналітычныя перадачы ўласнай вытворчасьці, скіраваныя на мэтавую аўдыторыю(en) ва ўзросьце 15—35 гадоў. У ратацыю прымаюцца беларускамоўныя песьні маладых музыкаў і выканаўцаў новых кірункаў альтэрнатыўнай музыкі. Штотыдзень ладзяцца розыгрышы запрашальнікаў і квіткоў на канцэрты і вечарыны. Таксама Эўрарадыё штогод ладзіць музычныя фэсты («Даём рады»[5]; «Be Free» ва Ўкраіне), пераможцаў якіх узнагароджвае бясплатным запісам альбомаў на ўласнай студыі гуказапісу, выдае музычныя складанкі («Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New»)[6][7].
Перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кардыяграма (чацьвер, 17:00-18:00, пятніца, 12:00-13:00 і нядзеля, 13:00-14:00 і 20:00-21:00)
- Пэтарда (панядзелак-чацьвер, 5:30-6:00, 20:00-20:30 і 23:00-23:30, пятніца, 5:30-6:00, 20:00-21:00 і 23:00-23:30, субота, 9:00-10:00, 13:00-14:00 і 20:00-21:00 ды нядзеля, 6:00-6:30)
- Рок-куток (серада, 12:00-13:00, чацьвер, 0:00-1:00, субота, 21:00-22:00 і нядзеля, 22:00-23:00)
- Форум Беларусь (панядзелак, 12:00-13:00, субота, 6:00-6:30 і 10:00-11:00 ды нядзеля, 8:00-9:00 і 22:00-23:00)
- Эўразум (панядзелак, 6:00-7:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00, аўторак-пятніца, 6:00-7:00, 13:00-14:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00 ды субота, 8:00-9:00 і 18:00-19:00)
Частоты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]FM(en): 98,1 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Ваўкавыск, Вялікая Бераставіца, Горадня, Зэльва, Ліда, Масты й Шчучын (Гарадзенская вобласьць), Аўгустоў, Беласток, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка й Сямяцічы (Падляскае ваяводзтва), 99,2 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Берасьце, Высокае (Камянецкі раён), Камянец і Маларыта (Берасьцейская вобласьць) ды Белая (Люблінскае ваяводзтва), 103,4 — Берасьце (панядзелак-пятніца, 0:00-0:30 і субота-нядзеля, 7:00-7:30), 103,8 — Ліда (штодня, 23:00-0:00), 105,3 і 107,1 — Пінск (штодня, 12:55-19:00 і 21:00-22:00). Ультракароткія хвалі(en): 68,24 мэгагэрцаў (кругласутачна) — Відзы (Браслаўскі раён), Глыбокае, Мёры й Паставы (Віцебская вобласьць). Спадарожнік «Астра 4А(en)»: арбітальнае разьмяшчэньне — 4,8° усходняй даўгаты, частасьць — 12379,62 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4.
Інтэрнэт-старонка пашырала зьмест радыёэтэру і зьмяшчала на беларускай, ангельскай і расейскай мовах навіны і рэпартажы, інтэрвію музыкаў] і музычных альбомаў,фотарэпартажы з канцэртаў і падкасты перадачаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровы дыплём Беларускай асацыяцыі журналістаў за выбітную працу журналіста Зьмітра Лукашука (цыкл відэапраграм «Ідэя Х») (2019)[8]
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пастановай № 1463 ад 11 лістапада 2009 году Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь выдаў радыёстанцыі дазвол на заснаваньне карэспандэнцкага пункту ў Менску[9]. На 22 сьнежня 2012 г. Эўрарадыё мела 10 акрэдытаваных карэспандэнтаў[10].
Са жніўня 2020 году па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт радыё http://euroradio.by у краіне абмежаваны за асьвятленьне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[11][12]. З ліпеня 2021 году рэжым Лукашэнкі блякуе доступ і да люстэрка сайту[13]. 5 ліпеня 2021 году пастановаю Савета міністраў быў зачынены й карэспандэнцкі пункт радыё ў Менску[14].
У 2021—2022 гадах Telegram, YouTube, Instagram і лягатып радыё былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[15], а ў ліпені 2022 году МУС абвясціла ЗМІ экстрэмісцкім фармаваньнем[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58) (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаванняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 3 лістапада 2015 г.
- ^ Hansjörg Biener. Radio for Peace, Democracy and Human Rights (анг.). Унівэрсітэт Эрлангена — Нюрнбэрга. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2017-09-09 г.
- ^ Кантакты // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
- ^ Радыё // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
- ^ Виктория Прокопович (2013-04-16) Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (рас.) Завтра твоей страны. TUT.BY. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
- ^ Чем молодые группы удивят на Be Free? (рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. Белорусский партизан (2009-08-18). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2019-05-26 г.
- ^ Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай (бел.). БелаПАН (2010-02-09). Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ Вадзім Заміроўскі. (2019-09-12) У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 2021-04-17 г. Архіўная копія ад 2020-11-15 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. Акрэдытацыя «Эўрарадыё» выдадзеная на адзін год // БелаПАН, 12 лістапада 2009 г. Праверана 31 студзеня 2013 г.
- ^ Наталка Бабіна. Слова ў этэры для Беларусі: «Белсат», «Эўрарадыё» і «Радыё Рацыя» зьсярэдзіны // Наша Ніва, 22 сьнежня 2012 г. Праверана 31 студзеня 2013 г.
- ^ Виталий Олехнович. (2020-08-22) В Беларуси заблокирован ряд сайтов. В том числе и СМИ (рас.). Onliner.by. Праверана 2020-12-23 г.
- ^ В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (рас.). Meduza (2020-08-22). Праверана 2020-08-24 г.
- ^ МГ. Налёт на мэдыі па ўсёй краіне // Тэлеканал «Белсат», 8 ліпеня 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
- ^ Сяргей Салаўёў. Барацьба за ўвагу // Новы час. — 2021. — № 26 (734). — С. 3.
- ^ Республиканский список экстремистских материалов
- ^ «Еўрарадыё» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем (абноўлена) (бел.) Новы час
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Напішы нам // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
- RSS-паток навінаў
- Люстэрка сайту