Шпількі (Фаніпальскі сельсавет)
Выгляд
| Шпількі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Фаніпальскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°45′25″ пн. ш. 27°23′35″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 53 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Нумарны знак | 5 |
| Шпількі на мапе Беларусі ± Шпількі | |
Шпі́лькі[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзяцца за 24 км ад Койданава, 25 км ад Менску, 9 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра вёску Шпількі або Мандрыкі зьяўляюцца ў XIX стагодзьдзі, калі ў яе склад уваходзіла 6 сядзібаў. На момант куплі Вітгенштэйнамі ў Радзівілаў вёска мела статус «авульс Шпількі», гэта значыць была спрэчнай тэрыторыяй.
Згадваецца як засьценак у інвэнтары 1845 году. У 1881 годзе у Самахвалавіцкай воласьці. У пачатку 1920-х гадоў у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 20 двароў, 114 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1991 год — 32 двары, 82 жыхары; 1999 год — 52 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 27 двароў, 55 жыхароў[2]; 2010 год — 53 жыхары
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Шпількі — радзіма Ігара Хадановіча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
- ↑ Шпількі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 694.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.