Ігар Хадановіч
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадановіч.
Ігар Хадановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ігар Піліпавіч Хадановіч |
Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1940 вёска Шпількі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Памёр | 9 студзеня 1966 (25 гадоў) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
Гады творчасьці | 1957—1966 |
Жанр | Апавяданьне, паэзія |
Мова | Беларуская |
Дэбют | Верш «Хлеб» (газэта «Чырвоная зьмена», 29 сьнежня 1957 г.) |
Значныя творы | Апавяданьні «За акном дождж», «На досьвітку» |
І́гар Пілі́павіч Хадано́віч (1940, в. Шпількі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь — 1966, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1957 годзе паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. У 1962 годзе, пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газэты «Чырвоная зьмена». З 1963 году працаваў у Менскім абкаме камсамолу, у 1964—1966 гг. — у газэце «Літаратура і Мастацтва». Трагічна загінуў у студзені 1966 году ад рукі бандыта на падставе моўнай нянавісьці[1]. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хлеб. [верш] // Чырвоная змена. 29 снежня 1957.
- За акном дождж. Апавяданні. Мінск. 1967.
- На досвітку. Апавяданні, нарысы, з запісных кніжак і пісьмаў. Мінск. 1986.
- Ігар Хадановіч. Чалавек з маёй біяграфіі / укл. Вацлаў Матусевіч. — Менск: Зьвязда, 2023. — 207 с. — 700 ас. — ISBN 978-985-575457-3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тарасава Т. М. Хадановіч Ігар. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 157.
- Драздова З. У. Хадановіч Ігар. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 157—158.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сяргей Абламейка. За што Караткевіч не любіў Менск // Радыё «Свабода», 18 лістапада 2015 г. Праверана 3 сьнежня 2015 г.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |