Уса (Койданаўскі раён)
| Уса | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Фаніпальскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°43′15,80″ пн. ш. 27°13′17″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 55 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222855126 |
| Нумарны знак | 5 |
| Уса на мапе Беларусі ± Уса | |
Уса́[1] (таксама Ву́са[1]) — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 11 км ад Койданава, 24 км ад Менску, 9 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра Ўсу зьяўляюцца ў XV стагодзьдзі. У 1588 годзе яна ўваходзіла ў склад Менскага павету Вялікага Княства Літоўскага як частка маёнтку Койданаў, з 1566 году — у Менскім ваяводзтве. У 1621 годзе Ўса згадваецца як фальварак Койданаўскага графства. У XVIII ст. землі фальварка знаходзіліся ў арэндным валоданні мясцовай шляхты Калечыцаў, Паўлоўскіх, Гарадзецкіх, Бржазіньскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1909 годзе існаваў маёнтак Уса, дзе мелася 15 двароў і 154 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 55 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 23 двары і 39 жыхароў[2]
- 1999 год — 64 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186—187
- ↑ Уса // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 692.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.