Чаркасы (вёска, Менская вобласьць)
Выгляд
Чаркасы | |
трансьліт. Čarkasy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Фаніпальскі |
Вышыня: | 227 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 100 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′50.7″ пн. ш. 27°20′7.2″ у. д. / 53.764083° пн. ш. 27.335333° у. д.Каардынаты: 53°45′50.7″ пн. ш. 27°20′7.2″ у. д. / 53.764083° пн. ш. 27.335333° у. д. |
± Чаркасы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чарка́сы[1] — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 17 км ад Койданава, 13 км ад Менску, 2 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з XVII стагодзьдзя. У пачатку XX стагодзьдзя ў Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, вёска, 33 двары, 187 жыхароў, фальварак, 5 двароў, 45 жыхароў. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, а таксама землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
29 сьнежня 2011 году да вёскі далучаны пасёлак Чаркасы[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 100 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 82 жыхары, 38 двароў
- 1999 год — 87 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
- ^ «Об упразднении поселка Черкассы Фанипольского сельсовета Дзержинского района». Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 97(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.