Фаніпаль (чыгуначная станцыя)
Выгляд
Фаніпаль — чыгуначная станцыя ў м. Фаніпаль Койданаўскага раёну Менскай вобласьці, паміж чыгуначнымі прыпынкамі Воўчкавічы і Бярэжа на Берасьцейскім напрамку. У 1871 годзе быў пабудаваны чыгуначны прыпынак Чэчын, пазьней ён стаў чыгуначнай станцыяй Токараўка, у гонар А. Токарава, заснавальніка чыгункі Масква — Берасьце і губэрнатара Менскай губэрні, з 9 жніўня 1876 году Фаніпаль, чыгуначнікі якой 14 лістапада 1917 году дапамаглі В. А. Пралыгіну правесьці ў Менск браняпоезд. Справа ад станцыі мэмарыял, які сьведчыць, што пад час баёў на станцыі загінула больш за 800 чалавек.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.