Перайсьці да зьместу

Леднікі (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леднікі
трансьліт. Liedniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Фаніпальскі
Насельніцтва: 40 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222855066
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′53.3″ пн. ш. 27°14′19.7″ у. д. / 53.748139° пн. ш. 27.238806° у. д. / 53.748139; 27.238806Каардынаты: 53°44′53.3″ пн. ш. 27°14′19.7″ у. д. / 53.748139° пн. ш. 27.238806° у. д. / 53.748139; 27.238806
Леднікі на мапе Беларусі ±
Леднікі
Леднікі
Леднікі
Леднікі
Леднікі
Леднікі

Леднікі́[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 16 км ад Койданава, 24 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.

Першыя згадкі пра Леднікі зьяўляюцца ў XVI стагодзьдзі: у 1588 годзе яны ўваходзілі ў склад Койданаўскага староства і належалі Радзівілам. У XVIII ст. адносіліся да фальварка Уса Койданаўскага графства. У першай палове XVIII ст. землі ў засценку Леднікі на ўмовах леннай, ці коннай зямянскай службы трымала мясцовая шляхта Даноўскія, Доўнары, Занеўскія, Калечыцы і інш. У 1883 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 14 хлопчыкаў. У пачатку XX стагодзьдзя Леднікі ўваходзілі ў склад Койданаўскай воласьці Менскага павету, мелася 70 двароў, 440 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1991 год — 53 двары, 102 жыхары; 1999 год — 79 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 31 двор, 53 жыхары[2]; 2010 год — 40 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
  2. ^ Леднікі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 681.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]