Чэрнікаўшчына (Койданаўскі раён)
| Чэрнікаўшчына | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Фаніпальскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°44′15″ пн. ш. 27°12′11″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 382 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222855151 |
| Нумарны знак | 5 |
| Чэрнікаўшчына на мапе Беларусі ± Чэрнікаўшчына | |
Чэ́рнікаўшчына[1] — аграгарадок[2] у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км ад Койданава, 26 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну зьяўляюцца ў XVI стагодзьдзі: з 1550 году яна належала Радзівілам і уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазьней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводзтва. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, валоданьне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе у фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1991 год — 148 двароў, 412 жыхароў; 1999 год — 351 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 122 двары, 334 жыхары[3]; 2010 год — 382 жыхары
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186
- ↑ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 28 сакавіка 2012 г.
- ↑ Чэрнікаўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 693.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.