Віцкаўшчына
| Віцкаўшчына, трансьліт. Vickaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Фаніпальскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 212 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°43′13,20″ пн. ш. 27°22′44,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 114 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222724 |
| Нумарны знак | 5 |
| Віцкаўшчына на мапе Беларусі ± Віцкаўшчына | |
Ві́цкаўшчына[2] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Віцкаўшчына ўваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. За 22 км ад Койданава, 23 км ад Менску, 9 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVIII стагодзьдзя як фальварак. У XVIII — пачатку XIX ст. фальварак Віцкаўшчына належаў магнатам Радзівілам. Вёска Віцкаўшчына заснавана ў 1883 г. З 1829 г. перайшла ва ўладаньне Вітгенштэйнаў. У 1865 г. адкрыта прыходзкая школа (33 вучні — 24 хлопчыкі, 9 дзяўчынак). У 1876 г. у маёнтку 2 карчмы, уладальнік П. Л. Вітгенштэйн. З 1879 г. валоданьне І. А. Бунге, які ў 1883 г. прадаў вёску і 500 дзесяцін зямлі 15 сялянам. У 1909 г. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 17 двароў, 114 жыхароў. У пачатку XX ст. 28 двароў, 176 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 42 двары, 130 жыхароў; 1999 год — 113 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 42 двары, 122 жыхары; 2010 год — 114 жыхароў
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы нарадзіўся беларускі гісторык і археоляг Мікалай Улашчык.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.geonames.org
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.