Чукарычкі Бялград
| Чукарычкі | |
| Поўная назва | Фудбалски клуб Чукарички |
|---|---|
| Заснаваны | 1926 |
| Горад | Бялград, Сэрбія |
| Стадыён | Чукарычкі Умяшчальнасьць: 5000 |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2024—2025 | 9 месца |
fkcukaricki.com (сэрб.) (анг.) | |
«Чука́рычкі» (па-сэрбску: Чукарички) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1926 годзе. Найвышэйшага посьпеху клюб дамогся ў 2015 годзе, калі стаў уладальнікам Кубка Сэрбіі. 17 красавіка 2012 году клюб быў набыты бізнэсоўцам Драганам Абрадавічам, уладальнікам сэрбскай будаўнічай кампаніі ADOC. З тых часоў «Чукарычкі» зьяўляецца першым прафэсійным футбольным клюбам Сэрбіі, які быў прыватызаваны[1]. З тых часоў клюб стаў адным з самых стабільных і зарганізаваных у Сэрбіі, дамагаючыся посьпехаў у айчынным футболе. Гэтак «Чукарычкі» сталіся ўладальнікамі Кубка Сэрбіі 2014—2015 гадоў, а ў тым жа сэзоне і наступным фінішавалі на трэцім радку сэрбскага першынства ў найвышэйшым дывізіёне. Такі ж посьпех «Чукарычкі» паўтарылі паводле вынікаў сэзонаў 2020—2021 і 2021—2022 гадоў. Самым знакамітым выхаванцам клюбу быў Аляксандар Калараў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Posle privatizacije Čukarički uz rame prvaku. Политика Online