Фабіё Мірэцьці
Фабіё Мірэцьці | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 жніўня 2003 (20 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022— | Ювэнтус | 40 (0) |
Зборныя | ||
2022— | Італія | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фа́біё Мірэ́цьці (па-італьянску: Fabio Miretti; нар. 3 жніўня 2003 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі. Яшчэ зь дзяцінства захапляўся «Ювэнтусам», а ягоным ідалам быў чэскі паўабаронца Павал Нэдвед.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў займацца футболам у шэрагу маленькіх клюбаў, але ў 2011 годзе далучыўся да акадэміі «Ювэнтуса». Асабліва ўдалым для гульца стаў сэзон 2019—2020 гадоў у юнацкай камандзе турынцаў, калі гулец у 17 гульняў здабыў 16 галоў. Сэзон, нажаль, быў перарваны пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі[1][2][3]. У кастрычніку 2020 году Мірэцьці быў улучаны The Guardian у сьпіс 60 самых таленавітых гульцоў сьвету, нарадзіўшыхся ў 2003 годзе[4]. 10 верасьня Мірэцьці ўпершыню быў запрошаны да дарослай дружыны «Ювэнтусу» трэнэрам Масыміліяна Алегры, але ў гульнях удзел не прымаў. 20 студзеня 2022 году футбаліст працягнуў кантракт з клюбам да 2026 году[5]. Дэбютаваў у Сэрыі А 20 сакавіка, замяніўшы Хуана Куадрада ў кампэнсаваны час у хатнім пераможным матчы супраць «Салернітаны» (2:0)[6]. Да гэтага заўзятары клюбы крытыкавалі Алегра за намер адаптаваць скрайняга абаронцу Данілу да гульні ў паўабаронцы ў той час як маецца Мірэцьці[7]. Пасьля яшчэ аднага зьяўляньня на пляцоўцы пасьля замены ў матчы супраць «Сасуолё», 1 траўня, італьянец нарэшце дэбютаваў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Вэнэцыі». На пачатку сэзону 2022—2023 гадоў гулец ужо адаптаваўся і стаў сталым гульцом першай дружыны клюбу. 6 верасьня 2022 году ў матчы супраць «Пары Сэн-Жэрмэн» упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 лістапада 2022 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, зьявіўшыся на зьмену Нікалё Барэльлі[8].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Munno, Mauro (13.02.2021). «Chi è Fabio Miretti: centrocampista diventato grande dopo 10 anni di Juve». Juventus News
- ^ «Fabio Miretti, un nuovo principe per la Juventus». TUTTOmercatoWEB
- ^ Franculli, Lorenzo (1.05.2022). «Chi è Fabio Miretti. „Pronto per stare tra i grandi“, dice di lui Allegri». La Gazzetta dello Sport
- ^ Christenson, Marcus; Powell, Jim; Blight, Garry (8.10.2020). «Next Generation 2020: 60 of the best young talents in world football». The Guardian.
- ^ Costa, Paolo (24.01.2022). «Dal debutto in Champions al rinnovo: Fabio Miretti e la Juventus, il legame si allunga almeno fino al 2026». La Stampa.
- ^ Costa, Paolo (20.03.2022). «Esordio in serie A con la Juve per il saluzzese Fabio Miretti». La Stampa.
- ^ «Juve: Miretti e Soulé in panchina anche con la Salernitana, i tifosi protestano. 'Inspiegabile', 'Allegri incompatibile col progetto giovani'». il BiancoNero
- ^ «Miretti debutta in Nazionale: primi minuti in Austria Italia». Juventus News 24
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Шыльлё · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 К’еза · 9 Улахавіч · 10 Пагба · 11 Косьціч · 12 Сандру · 14 Мілік · 16 Макені · 17 Ілінг-Джуніёр · 18 Кін · 20 Мірэцьці · 21 Фаджолі · 22 Ўэа · 23 Пінсольлё · 24 Ругані · 25 Раб’ё · 27 Камб’яса · 36 Пэрын · 41 Нікалюсі · Трэнэр: Алегры |