Рауль Бэлянова
Рауль Бэлянова | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 траўня 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 1,88 м | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аталянта | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2022 2020—2021 2020—2021 2021—2022 2022—2023 2022—2023 2023—2024 2024— |
Бардо → Аталянта (арэнда) → Пэскара (арэнда) → Кальяры (арэнда) Кальяры → Інтэрнацыянале (арэнда) Тарына Аталянта |
1 (0) 1 (0) 30 (0) 31 (1) 0 (0) 18 (0) 38 (1) 12 (0) |
Зборныя | ||
2024— | Італія | 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рау́ль Бэляно́ва (па-італьянску: Raoul Bellanova; нар. 17 траўня 2000 году) — італьянскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя звычайнай пазыцыі скрайняга абаронцы, ён таксама можа згуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ў лініі абароны з трох ці чатырох гульцоў[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2019 году Бэлянова быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Бардо»[3]. 10 жніўня 2019 году дэбютаваў у дарослым футболе, зьявіўшыся ў пачатковым складзе каманды ў матчы супраць «Анжэ»[4]. Гэты матч быў адзіным у складзе францускага клюбу. Пасьля абаронца быў у арэндах у італьянскіх клюбах «Аталянта», «Пэскара» і «Кальяры». Апошні з памянёных клюбаў скарыстаўся мажлівасьцю выкупу гульца, у выніку чаго 31 траўня 2022 году Бэлянова стаў паўнавартасным футбалістам клюбу з Сардыніі. Тым ня менш, ужо ўлетку стала вядома, што чаканы сэзон абаронца будзе бараніць колеры мілянскага «Інтэру» паводле пагадненьня арэнды[5]. 1 ліпеня 2023 году футбаліст падпісаў дамову з «Тарына», што каштавала гэтаму клюбу 8 мільёнаў эўра, якія турынцы мусілі выкласьці «Кальяры» за гульца[6][7]. Дамова прадугледжвала, што Бэлянова мусіць быў часткай «Тарына» наступныя чатыры гады. Дэбют гульца прыпаў на 14 жніўня, калі ён зьявіўся ў стартавым складзе дружыны ў кубкавым матчы «Фэральпісалё», выйгранага зь лікам 2:1. У наступны панядзелак пасьля кубкавага матчу Бэлянова дэбютаваў у матчы Сэрыі А супраць «Кальяры». Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 0:0. 16 лютага 2024 году абаронца ўлучыў мяч у браму «Леччэ», адкрыўшы лік сваім галам[8]. 22 жніўня 2024 году італьянец вярнуўся ў «Аталянту» за блізу 25 мільёнаў эўра, улучна з бонусамі [18][19].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэлянова прыцягваўся да матчаў кожнай зь юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 24 сакавіка 2024 году запачаткаваў выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, зьявіўшыся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору[9]. Пазьней у тым жа годзе быў абраны трэнэрам Лючана Спалецьці ў заяўку зборнай Італіі на чэмпіянат Эўропы 2024 году[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Raoul Bellanova // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Beltrame, Federico (31.10.2018). «Raoul Bellanova, caratteristiche tecniche e ruolo». Calcio News 24.
- ^ «Bordeaux to Land AC Milan Right-back Raoul Bellanova on a Free». Get Football News France.
- ^ «Week 1: Angers SCO vs. Girondins de Bordeaux». Ligue 1.
- ^ «Raoul Bellanova joins Inter!». Inter Milan.
- ^ «Bellanova al Toro». Torino FC.
- ^ «Il Torino piazza il suo secondo colpo di mercato». Sky Sport.
- ^ «Serie A, Torino-Lecce 2-0: Bellanova-Zapata, Juric vince e „vede“ l’Europa». Mediaset.
- ^ «Ecuador-Italia 0-2, decisivi i gol di Pellegrini e Barella: rivivi la diretta». Corriere dello Sport
- ^ «Ufficializzati i convocati per EURO 2024, esclusi dalla lista Provedel, Ricci e Orsolini». Federazione Italiana Giuoco Calcio.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball