Джанлюка Скамака
| Джанлюка Скамака | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 студзеня 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 195 см | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аталянта | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Ёнг ПСВ[d] | 3 (0) |
| 2017—2022 | Сасуолё | 39 (16) |
| 2018 | → Крэманэзэ | 14 (1) |
| 2018—2019 | → Зволе | 8 (0) |
| 2019—2020 | → Асколі[d] | 33 (9) |
| 2020—2021 | → Джэноа | 26 (8) |
| 2022—2023 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 16 (3) |
| 2023— | Аталянта | 58 (23) |
| Зборныя | ||
| 2014—2016 | Італія (да 17)[d] | 28 (6) |
| 2016—2017 | Італія (да 18)[d] | 4 (3) |
| 2017—2018 | Італія (да 19)[d] | 11 (8) |
| 2018—2019 | Італія (да 20)[d] | 12 (5) |
| 2018—2021 | Італія (да 21)[d] | 15 (9) |
| 2021— | Італія | 25 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Джанлю́ка Скама́ка (па-італьянску: Gianluca Scamacca; нар. 1 студзеня 1999 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольных акадэміяў рымскіх клюбаў «Ляцыё» і «Ромы». Аднак, яшчэ падлеткам трапіў у Нідэрлянды, дзе навучаўся ў акадэміі эйндговэнскага клюбу ПСВ[2]. У моладзевай камандзе клюбу дэбютаваў у другім дывізіёне нідэрляндзкага чэмпіянату.
У студзені 2017 году вярнуўся на радзіму, узгодніўшы працоўную дамову з клюбам «Сасуолё» тэрмінам на чатыры з паловай гады[3]. 29 кастрычніка дэбютаваў у Сэрыі А, згуляўшы матч супраць «Напалі». У элітным дэвізіёне юнак ня даў рады, таму выправіўся на пачатку 2018 году ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Крэманэзэ»[4]. Сэзон 2018—2019 гадоў згуляў у Эрэдывізіі, абараняючы колеры «Зволе»[5]. Пасьля ў арэндзе правёў наступныя гады ў «Асколі» і «Джэноа». Улетку 2021 году вярнуўся ў «Сасуолё», дзе склаў выніковую троіцу з Дамэніка Бэрардзі і Джакама Распадоры. 17 кастрычніка нападнік адзначыўся дублем у браму былога клюбу «Джэноа», а агулам за сэзон улучыў 16 галоў у браму супернікаў.
Такі ўхвальны сэзон вымусіў ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» набыць гульца за 30,5 мільёнаў фунтаў. Паводле дамовы пры пэўных варунках італьянцы мусілі атрымаць яшчэ дадаткова 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў у Вялікабрытаніі 7 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці»[6]. Аднак, посьпеху італьянцу бракавала, пагатоў ён яшчэ атрымаў траўму калена, якая вымагала мэдычнай апэрацыі. 7 жніўня 2023 году нападнік прыяднаўся да «Аталянты». Ужо 2 верасьня Скамака адзначыўся дублем у браму «Монцы»[7]. 11 красавіка 2024 году спрычыніўся да разгрому ангельскага «Лівэрпула» на ягоным полі ў матчы Лігі Эўропы. Гулец двойчы пацэліў мяч у браму мэрсісайдцаў, а выніковы лік 0:3, даў магчымасьць атрымаць перавагу перад другім матчам двубою.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 8 верасьня 2021 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2022 году супраць зборнай Летувы. Гулец зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме, замяніўшы Фэдэрыка Бэрнардэскі[8]. 17 кастрычніка 2023 году ўлучыў свой першы гол за каманду ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, але апэнінцы зьведалі паразу ў тым матчы зь лікам 3:1.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ўэст Гэм Юнайтэд»:
- Пераможца Ліга канфэрэнцыяў: 2023
«Аталянта»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gianluca Scamacca // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Contract Scamacca met één seizoen verlengd». PSV.
- ↑ «Scamacca terug naar Italië». PSV.
- ↑ «Scamacca: Alla Cremonese mi trovo molto bene». Sky.it.
- ↑ «Scamacca en Tripaldelli naar PEC Zwolle». PEC Zwolle
- ↑ «Two-goal Haaland inspires Man City to Hammers win». BBC Sport.
- ↑ «Atalanta 3-0 Monza: Scamacca makes impact». Football Italia.
- ↑ «Italia-Lituania 5–0: Kean, Raspadori e Di Lorenzo rimettono gli azzurri sulla strada per i Mondiali». La Repubblica.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Футбалісты клюбу «Аталянта» Бэргама
- Футбалісты клюбу «Сасуолё»
- Футбалісты клюбу «Крэманэзэ» Крэмона
- Футбалісты клюбу «Зволе»
- Футбалісты клюбу «Асколі»
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты