Перайсьці да зьместу

Франсабанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Франсабанк»
Тып ААТ[d]
Заснаваная 5 кастрычніка 1994
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95а
Закрытая 4 траўня 2022[1]
Ключавыя фігуры Ібрагім Калейлат
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскі рахунак, грашовы перавод, уклад
Матчына кампанія «Франсабанк С. А. Л.» (Лібан)

«Франсабанк» — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў у 1994—2022 гадох.

Памер статутнага фонду складаў 113 704,4 млн руб. (2013)[2]. 99,9% акцыянэрнага капіталу належалі лібанскім кампаніям «Франсабанк С. А. Л.» (88,0769%) і «Франсахолдынг» (11,8858%)[3].

Банк меў аддзяленьні ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Лідзе й Менску[4].

Юрыдычны адрас: Менск, пр. Незалежнасьці, 95А.

УНП 100755021. АКПА 37364837. БІК 153001266[5].

S.W.I.F.T. GTBN BY 22.

Банк зарэгістраваны 5 кастрычніка 1994 року[6] пад назваю ААТ Банк «Залаты талер». У 2008 «Залаты талер» быў набыты лібанскімі юрыдычнымі асобамі «Fransabank S. A. L.» і «Fransaholding» і быў перайменаваны ў «Франсабанк»[7].

26 красавіка 2022 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ўхваліла Пастанову № 171 аб дзяржаўным уліку далучэньня «Франсабанку» да «Альфа-Банку», якая набыла моц 4 траўня 2022 году[8].


  1. https://www.nbrb.by/press/12402
  2. Выкананьне нарматываў бясьпечнага функцыянаваньня, усталяваных НБ РБ (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  3. Акцыянэры (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  4. Агульныя зьвесткі (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  5. Рэквізыты (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  6. Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 22.01.2014 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  7. Зьвесткі пра банк Франсабанк ААТ (рас.) Усе банкі Беларусі. InfoBank.by. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  8. «Франсабанк» далучаны да «Альфа-Банка» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]