Тотэнгэм Готспур
Тотэнгэм Готспур | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Tottenham Hotspur Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 5 верасьня 1882 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Тотэнгэм Готспур Умяшчальнасьць: 62 214 | |||||
Прэзыдэнт | Дэніел Леві[d] | |||||
Кіраўнік | ENIC Group[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга 2024—2025 гадоў | |||||
· 2023—2024 | 5 радок | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы tottenhamhotspur.com (анг.) (кар.) |
«Тотэнгэм Готспур» (па-ангельску: Tottenham Hotspur FC) — ангельскі футбольны клюб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лёндану. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснаваньня клюбу — 1882 год. Дэвіз клюбу — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).
«Тотэнгэм Готспур» першым у XX стагодзьдзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы й чэмпіянат, і Кубак Ангельшчыны ў сэзоне 1960—1961 гадоў. У 1963 годзе «Шпоры» сталі першым брытанскім клюбам, які стаў уладальнікам эўрапейскага кубка, Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафэяў: двойчы Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак УЭФА ў сэзоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клюб выйграў Кубак футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» зь лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнгэм» атрымоўвае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Тотэнгэм» мае даўняе суперніцтва з найбліжэйшым суседам «Арсэналам»: матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць «Паўночналёнданскім дэрбі».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя клюбу «Тотэнгэм Готспур» пачалася 5 верасьня 1882 году, калі некалькі вучняў адной зь мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі сябрамі крыкетнага клюбу, але крыкетны сэзон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Готспур» у гонар сэра Гэнры Пэрсі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клюбу знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысьціян. З 1884 году клюб атрымаў сваю сёньняшнюю назву, каб клюб ня блыталі зь іншай камандай — «Лёндан Готспур».
1887—1919 гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнгэм» правёў супраць клюбу «Даян Сквэр» — продка будучага «Арсэналу». Гульня так і ня скончылася з-за зьмярканьня, але на момант заканчэньня гульні лік быў 2:1 на карысьць «Тотэнгэму». А першы афіцыйны матч на першынство Ангельшчыны адбыўся 24 верасьня 1892 году ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» зь лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі да «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Гарт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнгэму» згуляць у Кубку Ангельшчыны, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матчу «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандар Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лёнданскі клюб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасьля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусьціў мяч з рук. Судзьдзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць кутні, але галоўны арбітар сустрэчы залічыў гол, які стаўся апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнгэм» прапусьціў першым, але здолеў адыграцца й перамог зь лікам 3:1. У парыве пачуцьцяў, калі капітану каманды Джонзу ўручалі кубак, жонка дырэктара клюбу павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.
У 1908 годзе «Тотэнгэм» трапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» й адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнгэм» заняў апошняе месца й адправіўся ў другой дывізіён, але з-за Першай сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапыненыя. У 1919 годзе пасьля сканчэньня вайны найвышэйшую лігу фармавалі зноўку й вырашылі павялічыць колькасьць ейных чальцоў да 22, аднак «шпоры» трапілі ў другі дывізіён.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіёны Ангельшчыны: 2
- Уладальнікі Кубка Ангельшчыны: 8
- Уладальнікі Кубка ангельскай лігі: 4
- 1971, 1973, 1999, 2008
- Уладальнікі Кубка кубкаў: 1
- Уладальнікі Кубка УЭФА: 2
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
- Сайт заўзятараў «Тотэнгэм Готспур» (рас.)
- Суполка прыхільнікаў (рас.) (бел.)