Раду Дрэгушын
| Раду Дрэгушын | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лютага 2002 (23 гады) | |
| Рост | 194 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Ювэнтус | 1 (0) |
| 2021—2022 | → Сампдорыя | 13 (0) |
| 2022 | → Салернітана | 7 (0) |
| 2022—2023 | → Джэноа | 38 (4) |
| 2023—2024 | Джэноа | 19 (2) |
| 2024— | Тотэнгэм Готспур | 25 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Румынія (да 17)[d] | 6 (1) |
| 2019 | Румынія (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2020—2022 | Румынія (да 21)[d] | 9 (0) |
| 2022— | Румынія | 27 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ра́ду Дрэгушы́н (па-румынску: Radu Drăgușin; нар. 3 лютага 2002 году) — румынскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур». Нарадзіўся ў спартовай сям’і, бо ягоныя бацькі займаліся баскетболам і валейболам. Ягоная сястра Мэйра ёсьць прафэсійнай баскетбалісткай[1].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам на радзіме ў клюбе «Спортул Студэнцэск» у веку 7 гадоў[1]. У 2018 годзе, не зважаючы на цікавасьць да хлопца з боку «Чэлсі», ПСЖ і мадрыдзкага «Атлетыка», абраў магчымасьць далучыцца да «Ювэнтуса», які выклаў 260 тысяч эўра[1]. Гуляў за моладзевыя каманды клюбу. У лістападзе 2020 году быў выкліканы да асноўнай дрыжыны Андрэа Пірлё да матчу супраць «Ляцыё», але на поле ў той гульні ня выйшаў. 2 сьнежня таго ж году згуляў за «Ювэнтус» у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць украінскага «Дынама»[2]. Праз 11 дзён дэбютаваў у Сэрыі А, зьявіўшыся напрыканцы матчы супраць «Джэноа».
Наступныя некалькі гадоў быў арэндаваны «Сампдорыяй», «Салернітану» і, нарэшце «Джэнуа». З апошнім з памянёных клюбаў пагадніўся, склаўшы паўнавартасны кантракт у студзені 2023 году. Абаронца здабыў месца ў першай адзінаццатцы, згуляўшы 40 матчаў за клюб і дапамошы яму прасунуцца ў Сэрыю А. Свой першы гол у найвышэйшай лізе забіў 10 лістапада 2023 году, улучыўшы мяч у браму «Вэроны»[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэгушын прыцягваўся да матчаў зборнай Румыніі розных узростаў. У сакавіку 2022 году ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Румыніі. 25 сакавіка гэтага ж месяцу зьявіўся на пляцоўцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі[4]. У наступным стаў асноўным абаронцам каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2020
«Тотэнгэм Готспур»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в «La 18 ani, Radu Matei Drăgușin și-a făcut debutul la Juventus Torino». Click!
- ^ «Chi è Dragusin, il 2002 che ha esordito in Champions con la Juve». Sky Sport.
- ^ «Radu Drăgușin vrea să "rupă norii" și nu s-a ferit de cuvinte! Ce le-a spus italienilor, după primul gol marcat în Serie A». Digi Sport.
- ^ «Se conturează noua generație! Radu Drăgușin a debutat în naționala mare a României». Sport.ro.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Тотэнгэм Готспур — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Вікарыё · 3 Дрэгушын · 4 Данза · 6 Пальіньня · 7 Сыманс · 8 Бісума · 9 Рышарлісан · 10 Мэдысан · 11 Тэль · 13 Удогі · 14 Грэй · 15 Бэргваль · 17 Рамэра · 19 Саланке · 20 Кудус · 21 Кулушэўскі · 22 Джонсан · 23 Пора · 24 Спэнс · 25 Такаі · 28 Адабэр · 29 Сар · 30 Бэнтанкур · 31 Кінскі · 33 Дэйвіс · 37 ван дэ Вэн · 39 Калё Муані · 40 Остын · 44 Скарлет · Трэнэр: Франк |