Тэлеканал
Тэлеканал (грэц. τῆλε + лац. canalis — далёка + труба) — устаноўленая тэлівізійным стандартам паласа радыёчастасьцяў, адведзеная для перадачы тэлевізійных радыёсыгналаў адной праграмы. У сыстэме каляровага тэлебачаньня ПаКЗМ 1 (СЕКАМ 1; франц. SéCÀM 1) займае паласу частасьцяў у 8 мэгагэрцаў, дзе мэтровы дыяпазон тэлевяшчаньня (48,5—66, 77—100 і 174—230 мэгагэрцаў паводле тэлестандарта Д) мае 12 тэлеканалаў, дэцымэтровы (470—790 мэгагэрцаў, стандарт К) — 40 тэлеканалаў. Кабэльнае тэлебачаньне можа мець адваротныя і дадатковыя тэлеканалы ў дыяпазоне 5—100 мэгагэрцаў. Лічбавае тэлебачаньне мае аднолькавы частотны плян тэлеканалаў, але па кожным канале дазваляе перадаваць 4—6 тэлепраграмаў у залежнасьці ад ступені сьцісканьня лічбавага сыгналу, хуткасьці кадаваньня зьвестак і віду мадуляваньня[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1 студзеня 2012 г. на ўліку ў Беларусі стаялі 57 мясцовых тэлеканалаў, зь іх 35 прыватных і 22 дзяржаўныя. Агулам у кабэльных сетках распаўсюджваліся звыш 200 тэлеканалаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Ткачэнка. Тэлевізійны канал // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 114. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
- ^ БелТА. «Рэгіянальнае ТБ да 2015 года павінна быць у большасьці раёнаў Беларусі» // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2012. — № 67 (27182). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |