Перайсьці да зьместу

Сьцяпы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 379 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Паштовы індэкс: 247234
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 29°38′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 29.63333° у. д. / 52.93333; 29.63333Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 29°38′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 29.63333° у. д. / 52.93333; 29.63333
Сьцяпы на мапе Беларусі ±
Сьцяпы
Сьцяпы
Сьцяпы
Сьцяпы
Сьцяпы
Сьцяпы

Сьцяпы́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 379 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на захад ад места Жлобін, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 125 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як вёска ў Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першая згадка пра вёску ажносіцца да 1526 году, шляхецкая ўласнасьць. З 1769 дзейнічала Сьвята-Тройцкая царква.

Пасьля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1856 у наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1924 для яе пабудавана будынак. У 1871 замест струхлелага пабудаваны новы драўляны будынак царквы. Цэнтар Сьцяпоўскай воласьці (да 17 ліпеня 1924), у склад якой у 1885 уваходзілі 18 селішчаў з 399 дварамі. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы знаходзіліся народная вучэльня, хлебазапасная крама, заезная хата. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога валодаў 196 дзесяцінамі зямлі.

У 1925 сяло Сьцепск, хутар Сьцяпы, мястэчка Новыя Сьцяпы, вадзяны млын, школа. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 і з 18 студзеня 1965 да сьнежня 1993 цэнтар Сьцяпоўскага сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930) акругі, з 20 лютага 1938 Палескай, з 20 верасьня 1944 Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 Гомельскай вобласьці. Дзейнічалі сельскагаспадарчыя таварыствы, а ў 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыцьцё», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут свой апорны пункт, разгромлены партызанамі ў 1943 годзе. Карнікі часткова спалілі вёску. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 122 жыхары зь вёсак Сьцяпоўскага сельсавету, у памяць пра іх у 1974 годзе ў цэнтры вёскі былі ўсталяваныя дзьве стэлы і мэмарыяльная сьцяна. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Прагрэс». Працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, 2 крамы.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.