Скарына (вёска)
Выгляд
| Скарына | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жлобінскі |
| Сельсавет | Шчадрынскі |
| Першыя згадкі | XIX ст. |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°55′44,20″ пн. ш. 29°28′49,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2334 |
| Нумарны знак | 3 |
| Скарына на мапе Беларусі ± Скарына | |
Скарына́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 14 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на захад ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 134 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як паселішча ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году Скарынавая Слабада. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 22 двары, 122 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1959 — 190 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 47 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 19 гаспадарак, 28 жыхароў[2]; 2010 — 14 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.