Малінаўка (Жлобінскі раён)
Малінаўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′51.7″ пн. ш. 29°32′4.9″ у. д. / 52.914361° пн. ш. 29.534694° у. д.Каардынаты: 52°54′51.7″ пн. ш. 29°32′4.9″ у. д. / 52.914361° пн. ш. 29.534694° у. д. |
Малінаўка на мапе Беларусі Малінаўка |
Малі́наўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2004). Знаходзіцца за 40 км на захад ад места Жлобін, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка — бессыстэмная драўляная сядзібная забудова ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 20 двароў, 130 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1959 — 88 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.