Перайсьці да зьместу

Успалішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Успалішча
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Жлобінскі
Сельсавет Шчадрынскі
Першыя згадкі XIX ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°55′40,30″ пн. ш. 29°33′38,10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 5 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2334
Нумарны знак 3
Успалішча на мапе Беларусі ±
Успалішча
Успалішча
Успалішча
Успалішча
Успалішча
Успалішча

Успа́лішча[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2010). Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобін, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 130 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як засьценак у Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1925 годзе ў Сьцяпоўскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Новы побыт». У часе Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.