Перайсьці да зьместу

Зарэчча (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зарэчча
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 78 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′43.6″ пн. ш. 29°33′45.1″ у. д. / 52.945444° пн. ш. 29.562528° у. д. / 52.945444; 29.562528Каардынаты: 52°56′43.6″ пн. ш. 29°33′45.1″ у. д. / 52.945444° пн. ш. 29.562528° у. д. / 52.945444; 29.562528
Зарэчча на мапе Беларусі
Зарэчча
Зарэчча
Зарэчча

Зарэ́чча[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 78 чал. (2004). Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобін, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 129 км ад Гомелю.

На поўначы мэліярацыйныя каналы.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэньне», працавалі кузьня і сталярная майстэрня. 15 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.