Людгардаўка
| Людгардаўка лац. Ludhardaŭka / Ludgardaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жлобінскі |
| Сельсавет | Шчадрынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°52′16,40″ пн. ш. 29°37′45,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2334 |
| СААТА | 3218876041 |
| Нумарны знак | 3 |
| Людгардаўка на мапе Беларусі ± Людгардаўка | |
Людга́рдаўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Алы. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 42 чалавекі. Знаходзіцца за 31 км на захад ад места Жлобіну, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 127 км ад Гомля.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лютгарда або Людгерда (Leutgardis, Liudgerda) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў XIX стагодзьдзі як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Да 1884 году тут было 8 двароў[3]. Паводле перапісу 1897 году — 24 двары.
З 1921 году дзеяла школа. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На 1940 год — 49 двароў. У часе Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі 7 двароў. 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году, у складзе калгасу «Чырвоная Зорка» (цэнтар — вёска Кіцін). На 2004 год — 21 гаспадарка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На поўдні і ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, на поўначы гідралягічны заказьнік «Дубоўка».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1040.
- ↑ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 469.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 114.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.