Перайсьці да зьместу

Дабравольшча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дабравольшча
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 102 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.817° пн. ш. 29.55° у. д. / 52.817; 29.55Каардынаты: 52°49′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.817° пн. ш. 29.55° у. д. / 52.817; 29.55
Дабравольшча на мапе Беларусі
Дабравольшча
Дабравольшча
Дабравольшча

Дабраво́льшча[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 102 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 132 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцепскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1872 годзе з фальварку Бяльчо перанесеная ў вёску. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы знаходзілася царква, царкоўна-прыхадзкая школа, хлебазапасная крама. У 1905 годзе ў наёмнай хаце адкрытая школа, у пачатку 1920-х для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак.

З 20 жніўня 1924 году да 16 ліпеня 1954 году цэнтар Дабравольшчынскага сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Палескай, з 20 верасьня 1944 году Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі кузьня і вятрак. 46 жыхароў загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя В. І. Леніна (цэнтар — вёска Дворышча).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.