Перайсьці да зьместу

Шчадрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчадрын
лац. Ščadryn
Першыя згадкі: XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 620 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218876101
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′21″ пн. ш. 29°33′18″ у. д. / 52.88917° пн. ш. 29.555° у. д. / 52.88917; 29.555Каардынаты: 52°53′21″ пн. ш. 29°33′18″ у. д. / 52.88917° пн. ш. 29.555° у. д. / 52.88917; 29.555
Шчадрын на мапе Беларусі ±
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Шчадрын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шчадры́н[1] — вёска ў Беларусі, каля Шчадрынскага каналу. Цэнтар Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 620 чалавек. Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобіна, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 131 км ад Гомля.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Шчадрын упамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як вёска ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шчадрын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1885 годзе дзеяла 3 малітоўныя дамы, школа, 3 крамы. У выніку пажару 17 ліпеня 1896 году згарэла 129 двароў, а 17 жніўня 1909 году — 37 двароў.

Паводле перапісу 1897 году Шчадрын уваходзіў у склад Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 429 двароў, існавалі 8 юдэйскія малітоўных дамоў, 50 крам, аптэка, цагельня, заезны двор. Побач знаходзілася аднайменная сядзіба, у ёй было 27 двароў, крама, юдэйскі малітоўны дом, паштова-тэлеграфны аддзел, дзеяла школа.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчадрын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 году — цэнтар Шчадрынскага сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Палескай, з 8 студзеня 1954 году Гомельскай вобласьці. Вялікую частку жыхароў складала габрэйскае насельніцтва (у 1926 годзе 91,1%). У 1929 годзе працавалі кузьня, шавецкая, кравецкая майстэрні, валюшня, паравы млын, ваўначасальня, пільня, конная крупадрабілка, 4 ветракі. У 1929 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Сацыялістычны шлях». У 1933 годзе пачала працаваць МТС (у 1941 годзе 44 трактары). 15 ліпеня 1935 году Шчадрын атрымаў афіцыйны савецкі статус пасёлку, з 27 верасьня 1938 году яго зноў залічылі да вёсак.

У часе нямецка-савецкай вайны дзеяла савецкая падпольная група (кіраўнік Л. Жураўлёва). Нямецкія войскі спалілі 100 двароў, а 8 сакавіка 1942 году забілі 1200 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр нацызму, за 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі). 27 чэрвеня 1944 году Шчадрын занялі савецкія войскі. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 году загінулі 40 савецкіх салдатаў і партызанаў (спачылі ў брацкай магіле каля будынка выканкама сельсавету). 98 жыхароў загінулі на фронце. У чэрвені 1944 годзе ў вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў.

У часы нямецкай акупацыі дзеяла каталіцкая капліца, але па вайне яе закрылі савецкія ўлады[2]. Рэшткі алтара капліцы перадалі касьцёлу ў 1991 годзе.

Паводле перапісу 1959 году Шчадрын быў цэнтрам калгасу імя К. Варашылава. У склад Шчадрынскага сельсавету да 1966 году ўваходзіла няісная цяпер вёска Печкі.

На 2004 год у Шчадрыне было 288 гаспадарак, працавалі малочны і цагельныя заводы, камбінат побытавага абслугоўваньня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аптэка, аддзел сувязі, вэтэрынарны ўчастак, сталоўка, 5 крамаў.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 4022 чал. у вёсцы Шчадрыне; 255 чал. у сядзібе Шчадрыне
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 791 чал.; 1999 году — 861 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 760 чал.[3]; 2010 год — 620 чал.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 171.
  2. ^ Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата. — Менск, 2011.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.