Перайсьці да зьместу

Эрд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрд
трансьліт. Erd
Першыя згадкі: XIX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 2 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′40.8″ пн. ш. 29°36′8.2″ у. д. / 52.894667° пн. ш. 29.602278° у. д. / 52.894667; 29.602278Каардынаты: 52°53′40.8″ пн. ш. 29°36′8.2″ у. д. / 52.894667° пн. ш. 29.602278° у. д. / 52.894667; 29.602278
Эрд на мапе Беларусі ±
Эрд
Эрд
Эрд
Эрд
Эрд
Эрд

Эрд[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 2 чал. (2010). Знаходзіцца за 46 км на захад ад места Жлобін, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 129 км ад Гомелю.

На захадзе Шчадрыскі канал, на ўсходзе гідралягічны заказьнік «Дубоўка». Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.

Выяўленыя археолягамі курганны магільнік (116 насыпаў за 250 м на захад ад мястэчка), курганны магільнік зь мясцовай назвай «напалеонаўскія капцы» (27 насыпаў за 1,5—2 км на паўночны ўсход ад мястэчка), курганны магільнік (55 насыпаў, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Пачатак сучаснаму мястэчку паклала сядзіба, заснаваная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Ад яе захаваліся ліпавыя алеі і рэшткі закінутага саду. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасялілася частка жыхароў з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).

  • XX стагодзьдзе: 1959 — 52 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 5 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 4 жыхары[2]; 2010 — 2 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 171
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.