Дворышча (Жлобінскі раён)
Дворышча | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 369 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.833° пн. ш. 29.55° у. д.Каардынаты: 52°50′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.833° пн. ш. 29.55° у. д. |
Дворышча на мапе Беларусі Дворышча |
Дво́рышча[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 369 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на захад ад места Жлобін, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 132 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцепскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1925 годзе ў Дабравольшчынскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавала кузьня. У часы нямецка-савецкай вайны ў баях за вёску і навакольлі загінулі 68 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 27 чэрвеня 1944 году. На франтах загінулі 57 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 году да 18 студзеня 1965 году цэнтар Дварышчанскага сельсавету Парыцкага, з 29 ліпеня 1961 году Шацілавіцкага, з 25 сьнежня 1962 году Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу імя В. І. Леніна. Разьмяшчаюцца лясьніцтва, аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 54 двары, 372 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 83 двары; 1959 — 820 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 161 гаспадарка, 369 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.