Перайсьці да зьместу

Салоцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салоцін
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Жлобінскі
Сельсавет Шчадрынскі
Першыя згадкі XIX ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°57′02,30″ пн. ш. 29°38′57″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 54 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2334
Нумарны знак 3
Салоцін на мапе Беларусі ±
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін

Сало́цін[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 54 чал. (2010). Знаходзіцца за 30 км на захад ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 123 км ад Гомелю.

На рацэ Ала (прыток ракі Бярэзіна). На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзілася стараверская малітоўная хата. У 1925 годзе ў Сьцяпоўскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ала». У часе Вялікай Айчыннай вайны 35 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.