Аляксандраўка (Шчадрынскі сельсавет)
| Аляксандраўка | |
| Першыя згадкі: | 1920-я |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Жлобінскі |
| Сельсавет: | Шчадрынскі |
| Насельніцтва: | 20 чал. (2004) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′54,20″ пн. ш. 29°30′23,30″ у. д.HGЯO |
Аляксандраўка на мапе Беларусі Аляксандраўка | |
Алякса́ндраўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 20 чал. (2004). Знаходзіцца за 41 км на захад ад места Жлобін, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.
Ручай Любіца (прыток ракі Ала), на поўначы мэліярацыйны канал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Слава». 8 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Інфарструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XXI стагодзьдзе: 2004 — 12 гаспадарак, 20 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.