Перайсьці да зьместу

Сьмерць Маргера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьмерць Маргера
Польская моваŚmierć Margiera, Летувіская моваMargirio mirtis
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1875[1]
Тып алей, палатно

«Сьмерць Ма́ргера» (па-польску: Śmierć Margiera, па-летувіску: Margirio mirtis) — карціна Казімера Альхімовіча на тэму літоўскай гісторыі[2], створаная паводле паэмы «Маргер» Уладзіслава Сыракомлі[3].

На карціне адлюстраваны часы старажытнай Літвы, калі крыжакі штурмуюць замак Маргера. К. Альхімовічам праілюстраваны апошні эпізод п’есы, калі сюжэтныя перапетыі каханьня і здрады герояў прыводзяць да самагубства гаспадара замка. Сцэна вырашана мастаком па клясыцыстычнай схеме, нават са зьнешнімі атрыбутамі, але ўсё ж напоўненая высокім пачуцьцём, не выглядае штучнай[3].

  1. ^ Kazimieras Alchimavičius
  2. ^ Pagoniškos Lietuvos tapytojas Kazimieras Alchimavičius
  3. ^ а б Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменьнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]