Магнаты і сірата
Магнаты і сірата | |
па-польску: Możnowładcy i sierota | |
Першае выданьне | |
Жанр: | Гістарычная драма |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1858 |
Публікацыя: | 1859 |
Асобнае выданьне: | 1859 |
Выдавецтва: | Абрагам Ас |
Пераклад на беларускую: | 2009 |
Перакладчык: | Ірына Багдановіч |
«Магна́ты і сірата́» (па-польску: Możnowładcy i sierota) — гістарычная драма Ўладзіслава Сыракомлі.
Поўная назва твора: «Магнаты і сірата, або Зоф’я, князёўна слуцкая» (па-польску: Możnowładcy i sierota (Zofija xiężniczka słucka)). Таксама ён мае падзагаловак «гістарычная драма з XVII стагодзьдзя».
Драма была напісаная на працягу 10 дзён[1] ў 1858 г.[2] у Барэйкаўшчыне[3]. У 1859 г. твор выйшаў асобным выданьнем у Вільні[4]. У тым жа годзе п’есу паставілі ў Кракаве[2]. Галоўную ролю князёўны сыграла каханая аўтара Гелена Кіркор, для якой твор і пісаўся[1].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне адбываецца ў 1600 г.[5] У гэтым творы адлюстраваная гісторыя змаганьня за сэрца князёуны Соф’і Слуцкай двух магнатаў — Януша Радзівіла і Караля Хадкевіча. Гістарычныя крыніцы ня згадваюць, наколькі актыўнай у гэтай шлюбнай эпапэі была сама князёўна і ці меў яе голас хоць якое-небудзь значэньне[6].
У творы Сыракомлі слуцкая князёўна актыўны і галоўны ўдзельнік падзей, ёй належыць і прыняцце канчатковага рашэння. Драматург рамантызуе і ідэалізуе Соф’ю: яна не ахвяра ў руках лёсу, але яна гатовая да ахвяры ў імя міру і спакою ў сваім краі[6].
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову п’есу перакладала Ірына Багдановіч (2009)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Klecha, A. Literackie kreacje Zofii z Olelkowiczów Radziwiłłowej, ostatniej księżniczki słuckiej (1586–1612) (пол.). — 2017. — С. 26.
- ^ а б Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях (бел.). — 2008. — С. 1.
- ^ Borejkowszczyzna (пол.) // Dwory i pałace pogranicza.
- ^ Syrokomla, Wł. Możnowładcy i sierota (Zofija xiężniczka słucka) (пол.). — Wilno: A. Ass, 1859. — 126 с.
- ^ Варабей, М. Актуалізацыя спадчыны Уладзіслава Сыракомлі на сучасным этапе. — 2016. — С. 210.
- ^ а б Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях. — 2008. — С. 5.
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы. — 2010. — С. 455-514.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры. — 2008. — В. 9.
- Варабей, М. Актуалізацыя спадчыны Уладзіслава Сыракомлі на сучасным этапе (бел.). — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2016. — Т. 8. — С. 203-212.
- Klecha, A. Literackie kreacje Zofii z Olelkowiczów Radziwiłłowej, ostatniej księżniczki słuckiej (1586–1612) (пол.). — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2017. — Т. 15. — С. 11-33. — ISSN 1425-1930.