Янка-магільнік
Янка-магільнік | |
па-польску: Janko Cmentarnik | |
Першае выданне | |
Жанр: | Паэма Гутарка |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1856 |
Публікацыя: | 1856 |
Выдавецтва: | Маўрыцы Аргэльбранд |
«Янка-магі́льнік» («Янка-цьвінтарнік»[1]; па-польску: Janko Cmentarnik) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі.
Твор напісаны ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне[2] і тады ж быў выдазены ў Вільні[3].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У творы паэт зьвяртаецца да Напалеонаўскай эпохі і часу, які наступіў пасьля. Пан вёскі, сабраўся ў легіён да Напалеона, узяўшы з сабою селяніна Янку. Падчас паходаў у Нямеччыну, Італію ды Гішпанію Янка пачаў сумаваць па роднай вёсцы[4].
У выніку герой вяртаецца дадому. Сыракомля ўяўляе, што мог адчуваць некалі актыўны чалавек, які доўга ня быў дома, калі вярнуўся да роднай вёскі, дзе ўсё стала чужым і невядомым[5].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тадэвуш Піні адзначаў:[6]
… крайне прыгожае народнае апавяданьне, заснаванае на тых самых часах, якія мы ўсе выдатна ведаем з «Пана Тадэвуша» Міцкевіча.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую мову, дзе быў зьмешчаны «Янко Кладбищенскій» у перакладзе Ліядора Пальміна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 7.
- ^ Spasowicz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — 1881. — С. 107.
- ^ Syrokomla, Wł. Janko Cmentarnik (пол.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1856. — 94 с.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 152.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 147-148.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 146.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
- Spasowicz, Wł Władysław Syrokomla (пол.). — Lwów: Księgarnia Polska, 1881. — 148 с.