Перайсьці да зьместу

Гіяцынт Альхімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіяцынт Альхімовіч
Дата нараджэньня 1 верасьня 1841(1841-09-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 жніўня 1916(1916-08-27) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Жанры малярства
Плынь клясыцызм
Узнагароды
кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў

Гіяцынт Альхімовіч (па-польску: Hiacynt Alchimowicz, па-француску: Hiacynt/Hyacinthe Alchimowicz; 1 ці 11 верасьня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 27 жніўня 1916, Пэрпіньян) — польскі, беларускі і францускі мастак у стылі клясыцызму.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, малодшы брат Казімера Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназыю, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленьне Г. Альхімовіча моцны ўплыў аказала творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 г., пасьля паўстаньня эміграваў у Францыю, дзе жыў у Пэрпіньяне. Пазьней пераехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Міхалам Андрыёлі. У 1876 годзе ён быў прызначаны прафэсарам маляваньня ў сярэдняй школе ў Пэрпіньяне, пасьля - у прафэсыйна-тэхнічнай вучэльне й вышэйшай жаночай школе. У гэты ж час у 1876 годзе ў Парыжы знаходзіўся старэйшы брат Гіяцынта Казімер, з парадаў якога ўласна карыстаўся Гіяцынт Альхімовіч у сваім станаўленьні мастаком. За сваю працу ён быў узнагароджаны ў 1892 годзе францускім ордэнам «Offіcіer d’Académіe(fr)». У Францыі ажаніўся з Ірмай Аміэль, у шлюбе нарадзілася двое дзяцей, Эдвіг і Ванда. Гіяцынт Альхімовіч удзельнічаў у шматлікіх выставах жывапісу ў Францыі, дзе ён жыў да сьмерці.

Акварэліст. Маляваў, у асноўным, пэйзажы, партрэты, жанравыя палотны. Удзельнічаў у шматлікіх выставах жывапісу ў Францыі, таксама выстаўляўся ў Польшчы, у тым ліку: у Таварыстве заахвочваньня мастацтваў(pl) у Варшаве ў 1901 і 1904 гг.