Казімер Стаброўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Стаброўскі
Казімер Стаброўскі
Дата нараджэньня 21 лістапада 1869
Месца нараджэньня Крупляны, Слонімскі павет, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 чэрвеня 1929
Месца сьмерці Гарволін, Польшча
Месца пахаваньня
Адукацыя Імпэратарская Акадэмія мастацтваў(be), Санкт-Пецярбург
Месца вучобы
Занятак мастак
Навуковая сфэра малярства
Месца працы
Жанры пэйзаж
Плынь сымбалізм, імпрэсіянізм, фавізм
Магіла Казімера Стаброўскага на могілках Павонзкі ў Варшаве

Станіслаў Яроцкі (па-польску: Kazimierz Stabrowski, па-летувіску: Kazimieras Stabrauskas; 21 лістапада 1869, Крупляны, Слонімскі павет, Расейская імпэрыя — 10 чэрвеня 1929, Гарволін, Польшча) — польскі, летувіскі й беларускі мастак, у 1904—1909 гадах дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з сям’і землеўладальнікаў. У 1880—1887 гадах навучаўся ў Беластоцкай рэальнай вучэльне, а пасьля, у 1887—1897 гадах, навучаўся ў Імпэратарскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу(be) пад кіраўніцтвам Паўла Чысьцякова, пазьней (з 1895 г.) у майстэрні Ільлі Рэпіна. У Акадэміі ён падтрымліваў кантакты зь іншымі студэнтамі зь Літвы, сярод якіх былі: Фэрдынанд Рушчыц, Генрык Вэйсэнгоф i Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч(pl), а таксама з расейцамі, асабліва зь сябрамі Таварыства А. Куінджы[1].

У 1893 годзе ён зьдзейсьніў азнаямленчую паездку на Ўсход, у Бэйрут і Палестыну, па дарозе наведаўшы Адэсу, Канстантынопаль, Грэцыю й Эгіпет. У адпаведнасьці з практыкай акадэмічных жывапісцаў ён сабраў там вялікі матэрыял, які пазьней выкарыстаў, між іншым, для стварэньня гістарычнай кампазыцыі, якая стала яго дыплёмным праектам, карцінай пад назвай Магамэт у пустэльні (Уцёкі зь Мекі)[2].

Сваё майстэрства Стаброўскі ўдасканальваў у Акадэміі Жуліяна у Парыжы (1897—1898), дзе пазнаёміўся з творчасьцю акадэмічных мастакоў Бэнжамэна-Канстанта i Жана-Поля Лёрана"[3], таксама з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве: імпрэсіянізмам і фавізмам. Пасьля вяртаньня ў Санкт-Пецярбург браў актыўны ўдзел у мастацкім жыцьці гораду, але выстаўляўся таксама ў Парыжы (Сьвятовая выстава, 1900), Мюнхэн (1901), Вэнэцыя (1903).

У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, зь якой пазнаёміўся ў Пецярбурскай Акадэміі. У тым жа годзе стаўся сябрам Таварыства польскім мастакоў "Sztuka"(pl). У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладніцкай дзейнасьцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстаньні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыцьцё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту зь пэдагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадзкай дзейнасьці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўся[4].

У 1909—1913 гадах шмат падарожнічаў, у тым ліку: у Францыю, Нямеччыну, Швэцыю, Гішпанію, Італію й Канарскія астравы. Летнія месяцы праводзіў зь сям’ёй у Длужневе(lv)сядзібе Длужнава(lv)) на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расеі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансэрватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства (па-беларуску: Сьвет мастацтва[2]. У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў ў пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турэччыну, Марока, Босьнію, Швэцыю й Нарвэгію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы Sursum Corda[5].

У красавіку 1927 г. адбылася яго выстава з нагоды 40-годзьдзя мастацкай дзейнасьці ў Гарадзкой мастацкай галерыі ў Лодзі[6].

Памёр у 1929, пахаваны Старых Павонзках(pl) (магіла 205-2-8)[7].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў фігурныя кампазыцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, Эгле, каралева вужоў, 1900). Ён спалучаў сымбальічныя, фантастычныя й нават містычныя кампазыцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасьцю й стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пэйзажы й партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод ягоных прац: «Магамэт у пустэльні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), сэрыя з 11 карцін «Шэсьце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля разьезда», «Зьмярканьне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.

Galeria[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sławomir Bołdok. Modernista czy mistyk?. «Gazeta Antykwaryczna». Nr 25, 04/1998.
  2. ^ а б S. Bołdok.
  3. ^ Kazimierz Stabrowski
  4. ^ Materiały Słownika artystów polskich ISPAN i E. Charazińska (praca mgr.) za Radosław Okulicz-Kozaryn, Litwin wśród spadkobierców Króla-Ducha, Poznań 2007, s. 177, przyp. 15.
  5. ^ I. Kossowska.
  6. ^ «Łódź w Ilustracji», 24 IV 1927, nr 17, s. 6
  7. ^ Cmentarz Stare Powązki: Kazimierz Stabrowski

Literatura[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стаброўскі Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • L. Skalska, Kazimierz Stabrowski — lata studiów i początki działalności artystycznej, Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie 1975, t. 19, s. 613nn.
  • S. Bołdok, Modernista czy mistyk?, Gazeta Antykwaryczna nr (025) 04/1998 online
  • E. Charazińska, Kazimierz Stabrowski — malarz i pedagog (niepubl. praca magisterska) Uniw. Warszawski 1974
  • Od starożytności do współczesności — Malarstwo i rzeźba, Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., Warszawa 2006

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]