Акраец хлеба (паэма)
| Акраец хлеба | |
| па-польску: Kęs chleba | |
Першае выданьне | |
| Жанр: | Паэма Гутарка |
|---|---|
| Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
| Мова арыгіналу: | польская |
| Год напісаньня: | Лістапад 1854 |
| Публікацыя: | 1855 |
| Асобнае выданьне: | 1855 |
| Выдавецтва: | Крыстыян Тэафіл Глюксбэрг |
| Колькасьць старонак: | 72 |
«Акра́ец хле́ба» (па-польску: Kęs chleba) — паэма-гутарка Ўладзіслава Сыракомлі. У ёй паэт апісаў выпадак з жыцьця з свайго бацькі[1].
Твор напісаны ў лістападзе 1854 г. у Барэйкаўшчыне[2], пасьля трох месяцаў са сканчэньня паэмы «Маргер»[3]. У 1855 г. «Акраец хлеба» выйшаў асобным выданнем[4].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лагода шмат гадоў арандоўваў невялікую вёску і прывязаўся да яе, быццам да сваёй уласнай, палюбіў мясцовы люд, і гэты люд палюбіў яго. Але ўладар вёскі, намоўлены Заборам, пастанавіў скасаваць арэнду Лагоды і аддаць вёску ў арэнду Забору. Лагода са сьлязамі пакідае ўбогую хатку, да якой прывязаўся, зь ім развітаюцца сяляне, чакаючы са страхам новага пана. Больш пра Лагоду ня чулі, а Забору не шанцавала са збожжам, яго зямля родзіла горкім, ніхто не жадаў такога купляць[5].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тадэвуш Піні адзначаў:[6]
Гэты абразок такі прыгожы, такі мілы, якіх мала ва ўсёй нашай літаратуры.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На расейскую мову паэму пераклаў Інакенці Фёдараў (1878)[7].
На беларускую мову гэты твор пераклаў Кастусь Цьвірка[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 127.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 110.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 120.
- ↑ Syrokomla, Wł. Kęs chleba (пол.). — Wilno: T. Glücksberg, 1855. — 72 с.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 126.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 120-121.
- ↑ Кусокъ хлѣба (рас.) // Дѣло. — 1878. — № 12.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы. — 2010. — С. 120-147.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сыракомля, У. Выбраныя творы. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.