Дабрародны Ян Дубарог
Дабрародны Ян Дубарог | |
па-польску: Urodzony Jan Dęboróg | |
Першае выданьне | |
Жанр: | Паэма Гутарка |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1850 |
Публікацыя: | 1854 |
Асобнае выданьне: | 1854 |
Выдавецтва: | Маўрыцы Вольф |
Колькасьць старонак: | 131 |
«Дабрародны Ян Дубарог» (па-польску: Urodzony Jan Dęboróg) — першая буйная ліра-эпічная паэма (гутарка)[1] Уладзіслава Сыракомлі. Прызнаецца за найлепшы твор пісьменьніка[2].
Ёсьць таксама варыянты назвы «Дабрародны Ян Дэмбарог» (пер. Уладзімера Мархеля)[1], «Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог» (пер. Кастуся Цьвіркі)[3], «Ян з роду Дубарог» (пер. Жанны Некрашэвіч-Кароткай)[4]. Поўная назва твору: «Ян з роду Дубарог, гісторыя яго роду, галавы і сэрца, расказаная ім самім і зарыфмаваная» (па-польску: Urodzony Jan Dęboróg, dzieje jego rodu, głowy i serca, przez niego samego opowiadane, a rytmem spisane)[4].
Паэма стваралася на працягу 1847—1850 гадоў у Залуччы. Чытаючы яе гасьцям у 1848 годзе Сыракомля прызнаў твор нудным і кінуў яго ў камін, тады нехта з гасьцей хутка дастаў адтуль паэму і прасіў творцу працягнуць працу над ёй[5]. У 1855 годзе ўжо ў Барэйкаўшчыне паэт дапісаў эпілёг да другога выданьня. У пасьмяротным дзесяцітомным зборы твораў ёсьць зьвесткі пра працу над некаторымі часткамі ўжо ў 1846 годзе.[1]
Твор прысьвячаўся Вацлаву Пшыбыльскаму і Адаму Старчэўскаму[1]. Пры жыцьці паэта, паэма выходзіла двойчы — у 1854 (Санкт-Пецярбург і Магілёў)[6] і 1855 (Вільня)[7] гадах. У 1880 г. у Варшаве выйшла выданьне з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі[8].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уступ да паэмы («Przedśpiewek do litewskiego czytelnika») нагадвае экспазіцыю «Радзівіліяды» (1592) Яна Радвана, выкарыстоўваецца прыём «нэгатыўнага прыпадабненьня» дзеля праслаўленьня роднае зямлі, якім потым актыўна стануць карыстацца збольшага беларускамоўныя аўтары[4].
Некаторыя ўрыўкі твору пісаліся на аснове ўспамінаў зь дзяцінства[9].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанна Некрашэвіч-Кароткая адзначае:[10]
На зьмену валенродаўска-сапліцаўскаму самаахвярнаму змагару Адама Міцкевіча прыходзіць новы герой — такі, як адукаваны і высакародны Ян з роду Дубарог. Ён не апанаваны жаданьнем ісьці на бітву, але займае актыўную жыцьцёвую пазыцыю і (у многім дзякуючы намаганьням ксяндза дэфінітара) аказваецца ўнутрана падрыхтаваным да штодзённай карпатлівай працы — як духоўнай, так і фізычнай. Гэты герой, незалежна ад свайго сацыяльнага статусу, шчыра адданы роднай зямлі і імкнецца быць карысным ёй, найбольш цэніць грамадзянскі дабрабыт і добрасуседзкія адносіны суайчыньнікаў, традыцыі продкаў і сямейныя каштоўнасьці — усё тое, у чым вялікі паэт бачыў аснову самазахаваньня беларускага народу.
На думку Юльяна Кжыжаноўскага Сыракомля «пераносіў ідэі „Пана Тадэвуша“ на ўзровень даступны жыхарам літоўскіх і беларускіх мястэчкаў ды засьценкаў»[11].
Францішак Беляк адзначае стылёвую блізкасьць паэмы Сыракомлі да «Ўспамінаў Сапліцы» Генрыка Жавускага[12].
На думку Тадэвуша Піні, гэта адна з найпрыгажэйшых польскіх гутарак[13].
Беларускі філолаг Леў Цьвяткоў пісаў:[14]
Паэма «Urodzony Jan Dęboróg» дае нам вельмі дакладны малюнак Беларусі, яе прыроды, жыхарства, звычаяў, нават некаторых забабонаў. Пасьля «Пана Тадэвуша» гэта другая эпапэя Беларусі, другая беларуская Адысэя.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую, дзе быў зьмешчаны і «Дабрародны Ян Дубарог» у перакладзе Ліядора Пальміна[15].
У 1918 годзе ў № 31 «Вольная Беларусь» апублікавала ананімны беларускі пераклад уступу да паэмы пад загалоўкам «Літва». Той жа ўрывак на беларускую мову пераклаў Уладзімер Мархель[16] і Кастусь Цьвірка[3].
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у вершаваным польскамоўным апавядаьнні «Літаратарскія клопаты» (пер. Пятра Бітэля) адзначаў:[17]
Калі ж і ўбачыш мо дзе ў сьвеце модным Ці «Хатку ў лесе» ці то «Дэмбарога». Яны ня рушаны, клянуся Богам! Лісты нат неразрэзаны ў ніводным. На прасьцячкоў тут пастка: хай не баюць, Што песьняроў сваіх паны ня знаюць. |
||
Арцём Вярыга-Дарэўскі ў сваім вершы «Ліцьвінам, якія запісаліся ў мой Альбом на развітанне» (1858) пісаў:[18]
Дамбарог няхай жывець Пакуль мы не аджывём, Кус хлеба няхай плывець, А мы зь нім паплывём. |
||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Варабей, М. П. Настальгія па Рэчы Паспалітай у паэме «Urodzony Jan Dęboróg» Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — 2019. — С. 148.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 75.
- ^ а б Сыракомля, У. Выбраныя творы . — 2010. — С. 112-115.
- ^ а б в Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 120.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 56-57.
- ^ Syrokomla, Wł. Urodzony Jan Dęborog (пол.). — Petersburg i Mohilew: Bolesław Maurycy Wolff, 1854. — 131 с.
- ^ Syrokomla, Wł. Urodzony Jan Dęborog (пол.). — Wilno: A. Marcinowski, 1854. — 143 с.
- ^ Syrokomla, Wł. Urodzony Jan Dęborog (пол.). — Warszawa: J. Unger, 1880. — 112 с.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 14.
- ^ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 134.
- ^ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 123.
- ^ Варабей, М. П. Настальгія па Рэчы Паспалітай у паэме «Urodzony Jan Dęboróg» Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — 2019. — С. 149.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 57.
- ^ Цвяткоў, Л. Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (бел.). — 1927. — С. 137.
- ^ Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (рас.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 45-140. — 462 с.
- ^ Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — 1983. — С. 72-73.
- ^ Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў у двух тамах. — 2008 Т. 2. — С. 95.
- ^ Хаўстовіч, М. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII–ХІХ стагоддзяў. — 2014 Т. I. — С. 195.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў у двух тамах. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — Т. 2. — 598 с. — ISBN 978-985-02-0976-4
- Мархель, У. І. Лірнік вясковы . — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Глава 7. Ліра-эпас Уладзіслава Сыракомлі: праграма духоўнага самазахавання нацыі // Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — Мінск: БДУ, 2015. — 207 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-566-207-6
- Сыракомля, У. Выбраныя творы . — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6976-06-6
- Хаўстовіч, М. Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі XVIII–ХІХ стагоддзяў. — Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. — Т. I. — 300 с. — ISBN 978-83-60951-14-9
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Варабей, М. П. Настальгія па Рэчы Паспалітай у паэме «Urodzony Jan Dęboróg» Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2019. — С. 147-151.
- Цьвяткоў, Л. Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (бел.). — 1927. — № 12 (3). — С. 122-137.
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. «Я песню прысвячаю гэткаму народу!»: ліра-эпічная спадчына Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — 2014. — № 12.
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Ліра-эпічнае майстэрства Уладзіслава Сыракомлі і яго праграма патрыятычнага хрысціянскага выхавання (бел.). — 2017. — № 11.