Старыя вароты (паэма)
Старыя вароты (паэма) | |
па-польску: Stare wrota | |
Малюнак, які натхніў пісьменьніка | |
Жанр: | Паэма Гутарка |
---|---|
Аўтар: | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1856 |
Публікацыя: | 1857 |
Асобнае выданьне: | 1857 |
Выдавецтва: | Маўрыцы Аргельбранд |
Колькасьць старонак: | 132 |
«Стары́я варо́ты» (па-польску: Stare wrota) — паэма-гутарка Ўладзіслава Сыракомлі. Паэт прызнаваў яе за адну з найлепшых у сваёй творчасьці[1].
Паэма была напісаная ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне і выдадзеная асобным выданьнем у 1857 г.[2] Яе пісьменьнік прысьвяціў Ігнацыю Ходзьку[3].
На думку Тадэвуша Піні, адзін з найпрыгажэйшых твораў паэта[4].
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У прадмове аўтар прызнаецца, што напісаў паэму пад уражаньнем малюнка, дасланага Язэпам Крашэўскім. Там была старая вясковая брама з подпісам «шаноўныя старыя вароты» (па-польску: Poczciwe stare wrota). Паэт задумаўся над гэтай выявай, у гэты час ён чытаў творы Скаргі, таму яна нагадала яму гісторыю[5], як Пётр Скарга за сумленную службу забясьпечыў свайго вазьніцу пэнсіяй. На аснове гэтага Сыракомля і стварыў сюжэт сваёй паэмы[3].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пётар Скарга прыехаў адведаць свайго былога вазьніцу Шалігу, той папрасіў яго забраць з сабой у сталіцу ягонага сына, каб ён зрабіў там кар’еру. Праз шмат гадоў, калі памёр ужо і Скарга, і старэйшы Шаліга, маладзён пастанавіў пайсьці на службу да Багуслава Радзівіла, перайшоўшы такім чынма на бок швэдаў. Аўтар расцэньвае гэты ўчынак як здраду, падкрэсьліваючы пачатковую матывацыю прагай грошай. Шаліга вяртаецца дадому, маючы намер аднавіць родавае котлішча. Аднак старыя вароты падаюць на брычку, выкончваючы запавет Скаргі, што, калі ўвойдзе сюды здраднік, няхай яны абваляцца[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 126.
- ^ Syrokomla, Wł. Stare wrota (пол.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1857. — 132 с.
- ^ а б Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 126.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 172.
- ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 180.
- ^ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — 2015. — С. 126-127.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Глава 7. Ліра-эпас Уладзіслава Сыракомлі: праграма духоўнага самазахавання нацыі // Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый . — Мінск: БДУ, 2015. — 207 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-566-207-6
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Варабей, М. П. Сумленне роду ў паэме «Stare Wrota» Уладзіслава Сыракомлі (бел.). — 2019. — С. 80-84. — ISBN 978-985-566-804-7.