Перайсьці да зьместу

Багіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багіня Мілда
Польская моваBogini Milda, Летувіская моваDeivė Milda
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1910
Тып алей, палатно
Памеры 133 × 76
Месцазнаходжаньне Нацыянальны музэй у ВаршавеВаршава

«Багіня Мілда» ці «Мілда — багіня каханьня»[1], альбо «Літоўская Вэнэра» (па-польску: Wenus Lіtewska) — жывапіснае палатно Казімера Альхімовіча, напісанае ў 1910 годзе. Захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве. Створана паводле паэтычнай трылёгіі з гісторыі Літвы «Анафэляс»[1], якая была напісана Юзэфам Крашэўскім ў 18401845 гг.

За першы варыянт карціны, завершаны ў 1890 годзе[2], на мастацкім конкурсе імя Войцеха Герсана ў Варшаве ў тым жа годзе К. Альхімовіч атрымаў першую прэмію[1], у 1891 годзе залаты мэдаль у Бэрліне. Карціна была прададзена ў Нью-Ёрк у 1895 годзе[2]. Другі аўтарскі варыянт карціны быў напісаны ў 1910 годзе. У 1918 годзе была перададзена з калекцыі Вінцэнта Валеўскага (па-польску: Wіncenty Walewskі) у Нацыянальны музэй у Варшаве. Памер карціны — 133 × 76 см.[3].

Мастак выбраў з паэтычнага твора адзін з самых запамінальных момантаў, калі багі караюць Мілду(lt) за каханьне з чалавекам Ромам. Чароўная багіня стаіць на вострых каменьнях пасярод разбушаванай стыхіі. Сьмела выкарыстоўваючы рамантычная выяўленчыя сродкі, К. Альхімовіч напаўняе палатно імклівым рухам, моцнымі перажываньнямі. Палатно напоўнена бурнымі пачуцьцямі, рэзкая гульня сьвятла й ценю, адкрытасьць колераў падкрэсьліваюць трывогу ў душы багіні-бунтаркі, нешчасьлівай у сваім каханьні[1].

  1. ^ а б в г Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменьнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.
  2. ^ а б ІD: 235. Kazіmіerz Alchimowicz (1840—1916)(недаступная спасылка)
  3. ^ Mіlda — akt kobіecy w pejzażu і wzburzonego morza. cyfrowe.mnw.art.pl