Алейны жывапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Мона Ліза» пэндзля Леанарда да Вінчы, драўляная дошка, алей

Алейны жывапіс — від жывапісу мастацкімі алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігмэнтаў) зьяўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і іншыя, а таксама розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, мэталічных плітах, пакрытых адмысловымі грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манумэнтальны алейны жывапіс).

Вядомы з X стагодзьдзя. Пашырыўся на пачатку XV стагодзьдзя пасьля ўдасканаленьня яго Янам ван Эйкам.

На Беларусі вядомы з пачатку XVI стагодзьдзя. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасьць мастакоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алейны жывапіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў