Перайсьці да зьместу

Пэрпіньян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрпіньян
Населены пункт
Герб
Краіна Францыя
Дэпартамэнт Усходнія Пірэнэі
Рэгіён Аксытанія
Першыя згадкі 927
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Perpignan[d] Louis Aliot[d][1]
Геаграфія
Плошча 68,07 км²
Вышыня НУМ 41 м[2], 8 м[3], 95 м[3] і 39 м[4]
Часавы пас
Каардынаты 42°41′55″ пн. ш. 2°53′44″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 121 875 чал. (2016)
Афіцыйная мова каталянская мова[5]
Этнахаронімы perpinyanès[6], perpinyanesa, perpinyanesos, perpinyaneses, Perpignanais, Perpignanaise, Perpignanaises, Perpiñanés і Perpiñanesa
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 468
Паштовы індэкс 66000[7] і 66100[7]
Сайт mairie-perpignan.fr
Пэрпіньян на мапе Францыі
Пэрпіньян
Пэрпіньян
Пэрпіньян

Пэрпінья́н (па-француску: Perpignan, па-каталянску: Perpinyà) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Усходнія Пірэнэі у рэгіёне Аксытанія. Насельніцтва гораду складала 121 875 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год. Гістарычна зьяўляецца галоўным горадам правінцыі Русыён. Разьмешчаны за 13 км ад берагу Міжземнага мора й за 31 км на поўнач ад француска-гішпанскай граніцы.

Разьмешчаны на ўрадлівай раўніне горад з даўніх часоў лічыўся цэнтрам мясцовага вінаробства. Горад упершыню быў згаданы ў 927 годзе. Графы русыльёнскія абралі яго сваёй рэзыдэнцыяй і кіравалі Пэрпіньянам да 1172 году, пасьля чаго яго атрымалі ў спадчыну графы барсэлёнскія. Пры ажыцьцёўленым Хаймэ I падзеле каталёнскіх зямель Пэрпіньян разам з Балеарскімі астравамі дастаўся малодшаму, Хаймэ II, і ў 1276—1344 гадах горад служыў сталіцай гэтага гаспадара й двух ягоных нашчадкаў.

У XVII стагодзьдзі, калі Францыя сутыкнулася з Гішпаніяй у спрэчцы за ўладаньне Русільёнам, Пэрпіньян быў ператвораны ў крэпасьць. Паводле Пірынэйскага міру 1659 годзе горад быў пакінуты за Людовікам XIV. У XIX стагодзьдзі струхлелыя гарадзкія сьцены былі зьнесены за непатрэбнасьцю. У 1936 годзе ў Пэрпіньян хлынулі ўцекачы з Гішпаніі, дзе бушавала грамадзянская вайна. Пасьля 1960 году тут сяліліся французы з паўночнаафрыканскіях калёніях[8].

Візытнай карткай Пэрпіньяна лічыцца маленечкі форт Эль-Кастэльлет, пабудаваны ў 1368 годзе й цяпер адкрыты для турыстаў у якасьці музэю. За бастыёнамі знакамітай Пэрпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Мальёркі. Сабор сьв. Яана, закладзены ў 1324 годзе каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стагодзьдзях. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатар.

З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Пэрпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музэі Рыго выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, гэтак і майстроў каталянскага прымітыву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]