Перайсьці да зьместу

Пахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пахаваньне вялікага князя Гедзіміна
Польская моваPogrzeb wielkiego księcia Gedymina, Летувіская моваPaveikslas, kuriame yra vaizduojamos Lietuvos didžiojo kunigaikščio Gedimino laidotuvės
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1888
Тып алей, палатно
Памеры 220 × 350
Месцазнаходжаньне Нацыянальны музэй у КракавеКракаў

«Пахаваньне вялікага князя Гедзіміна» (па-польску: Pogrzeb wielkiego księcia Gedymina) — вялікае гістрычнае палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музэі ў Кракаве.

Палатно зь вялікім посьпехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[1].

Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле паданьня ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранску, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У сьнежні 1341 году загінуў пры аблозе ордэнскага замку Баербург.

Тэма карціны — смутак ад незваротнасьці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, сьледам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы й елкі. А над усім гэтым — цяжкія сьвінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае сьвятло як сымбаль надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[1].

  1. ^ а б Свой Парнас Казіміра Альхімовіча(недаступная спасылка)