Казімер Альхімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Казімер Альхімовіч
Kazimier Alchimovič. Казімер Альхімовіч (T. Ajdukievič, 1875).jpg
Казімер Альхімовіч. Т. Айдукевіч, 1875
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1840
Месца нараджэньня Дэмбрава, Лідзкі павет, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 31 сьнежня 1916
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Месца пахаваньня Павонзкаўскія могілкі
Занятак мастак
Плынь рамантызм
«Каплічка на гары Біруты» (1899)

Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пахаваньне Гедыміна» (1888)

К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага напрамку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Г. Аляхновіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага.

Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды.

Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Алхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Народным музэі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
  • Календарыюм // Czasopis № 12/2005.
  • Савук А. Жывапісец паганскай Літвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лідскі Летапісец № 12.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Казімер Альхімовічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў